ФК Ніва Доўбізна

беларускі футбольны клуб

«Ніва» — беларускі футбольны клуб з Доўбізны Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Ніва Доўбізна
Заснаваны 2005
Горад Доўбізна, Беларусь
Стадыён «Агра-Ніва»
Умяшчальнасць: 1000
Прэзідэнт Віктар Бобр
Галоўны трэнер Андрэй Пракапюк
Чэмпіянат Першая ліга
2023 9 месца

Гісторыя правіць

Футбольную каманду спансуе ААТ «АграНіва», а дырэктар Віктар Бобр з’яўляецца кіраўніком клуба[1].

У сезоне 2022 «Ніва» перамагла спачатку ў брэсцкім дывізіёне Другой лігі, а потым па выніках плэй-оф стала чэмпіёнам Другой лігі, адолеўшы ў фінале мінскія «Крумкачы» з лікам 3:1. Такім чынам, клуб атрымаў права павысіцца ў Першую лігу. Падаўшы заяўку на ліцэнзаванне, 10 сакавіка 2023 года «Ніва» разам з іншымі клубамі атрымала ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023[2].

У маі 2023 года каманда пачала праводзіць хатнія матчы на абноўленым стадыёне «Агра-Ніва» ў Доўбізне[3]. У сезоне 2023 каманда знаходзілася ў асноўным у сярэдзіне табліцы і скончыла чэмпіянат на 9-м месцы з 17.

Дасягненні правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на кастрычнік 2023 года[5].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Аляксей Мяшчанінаў 1993
12   Бр Мікалай Войцікаў 1992
35   Бр Георгій Дабрадзей 2004
3   Аб Максім Дручык 1999
4   Аб Мікіта Гарох 2002
5   Аб Аляксей Галоўчыц 2007
8   Аб Уладзімір Дабраловіч (капітан) 1990
11   Аб Уладзімір Старасцін 1999
15   Аб Даніл Блашук (у арэндзе з «Дынама» Брэст) 2004
19   Аб Васіль Ігнатоўскі 1981
41   Аб Аляксей Тхагалегаў 1995
Паз. Імя Нар.
88   Аб Раман Козел 1997
7   ПА Дзмітрый Мулькевіч 1995
9   ПА Максім Чыж 1993
10   ПА Максім Кавальчук 2000
13   ПА Дзмітрый Чыж 2002
21   ПА Мікалай Ляшкевіч 1993
23   ПА Дзмітрый Федарцоў 1993
69   ПА Арцём Ярошык 2000
99   ПА Глеб Салдацянкоў 2007
29   Нап Павел Пампуха 1995
77   Нап Сяргей Галоўчык 1993

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 2 14 11 2 1 74–14 35 1/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 3 6 2 1 3 14–10 7 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 0 2 2–8
2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 1 10 10 0 0 65–6 30 1/32 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 1 10 9 0 1 43–5 27 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 1 7 5 1 1 35–6 Атрыманне месца ў Першай лізе
2023 Першая (Д2) 9 32 12 5 15 53–66 41 1/8 фіналу

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. В Д2 может прийти клуб из Долбизно: играет возле поля с кукурузой, эпичный кадр с клозетом оттуда, у главного снайпера 50 мячей за сезон (руск.). by.tribuna.com.
  2. Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  3. На трибунах вся деревня. Репортаж о том, как "Днепр" тестировал обновленный стадион в Долбизно (руск.). football.by (9 мая 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  4. "НІВА" - УЛАДАЛЬНІК КУБКА РЭГІЁНАЎ (Відэа) . Сайт тэлерадыёкампаніі «Брэст» (30 лістапада 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  5. От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 4 снежня 2023.