Адрыян Аўрэмія

Адрыян Аўрэмія (рум.: Adrian Avrămia; нар. 31 студзеня 1992, Фэлтычэні, Румынія) — румынскі футбаліст, абаронца клуба «Фарэста» з Сучавы.

Футбол
Адрыян Аўрэмія
Нарадзіўся 31 студзеня 1992(1992-01-31)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Romania.svg Румынія
Рост 194 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Румынія Фарэста
Нумар 65
Маладзёжныя клубы
2003—2006 Румынія Ювентус (Фэлтычэні)
2006—2007 Румынія Ніку Ганэ (Фэлтычэні)
2007—2010 Румынія Палітэхніка (Ясы)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Румынія КСМС (Ясы) 34 (1)
2014—2015 Румынія КСУ (Краёва) 1 (0)
2015—2016 Румынія Рапід (Бухарэст) 13 (0)
2016—2017 Беларусь Дынама-Брэст 21 (0)
2018 Казахстан Іртыш (Паўладар) 9 (0)
2019— Румынія Фарэста (Сучава)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Румынія Румынія (да 19) 2 (0)
2012—2014 Румынія Румынія (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2017

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Фэлтычэні, пазней далучыўся да акадэміі клуба «Палітэхніка» (Ясы). У 2010 годзе, пасля таго як «Палітэхніка» спыніла існаванне, стаў іграком новага клуба КСМС. У верасні 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезону 2011/12, у якім каманда атрымала перамогу ў другім дывізіёне. У сезоне 2012/13 выступаў за КСМС у Лізе I. У 2014—2016 гадах гуляў у элітным румынскім дывізіёне за КСУ і «Рапід».

У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[3]. Стаў асноўным цэнтральным абаронцам брэстчан. У кастрычніку 2016 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезону. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней саступіў месца на полі Андрэю Лебедзеву і Аляксею Гаўрыловічу, і звычайна з’яўляўся на полі ў выпадку іх траўм.

У снежні 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе абаронцы ў казахстанскі клуб «Іртыш» з Паўладара[4]. Пакінуў «Іртыш» у ліпені 2018 года.

У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Фарэста» з трэцяга дывізіёна Румыніі.

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Румыніі.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць