Ідрыса Куятэ

івуарыйскі футбаліст

Ідрыса Куятэ (фр.: Idrissa Kouyaté; нар. 27 красавіка 1991, Бінжэрвіль, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Ідрыса Куятэ
Поўнае імя Шэйх Ідрыса Куятэ
Нарадзіўся 27 красавіка 1991(1991-04-27)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 181 см
Вага 89 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Кот-д’Івуар Афрыка Спортс 14 (15)
2010—2016 Туніс Сфаксьен 55 (15)
2016—2017 Беларусь Дынама (Брэст) 16 (5)
2017—2018 Ліван Аль-Ахед 22 (9)
2018 Казахстан Акжайык (Уральск) 3 (0)
2018 Туніс Манасцір 9 (1)
2019 Аман Аль-Нахда (Эль-Бураймі) 10 (6)
2019—2020 Егіпет Фарка (Александрыя) 5 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Кот-д’Івуар Кот-д’Івуар (да 20) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2017

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Афрыка Спортс». У 2010 годзе перабраўся ў туніскі клуб «Сфаксьен», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны, а таксама пераможцам Кубка канфедэрацый КАФ — другога па значнасці клубнага афрыканскага турніра.

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[2], дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. За паўгады забіў 5 галоў у 13 матчах за «Дынама».

У пачатку 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскіх клубах, але ў выніку вярнуўся ў Брэст[3]. У першай палове 2017 года згуляў за «Дынама-Брэст» толькі ў трох матчах, і ў чэрвені па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[4].

У жніўні 2017 года стаў іграком ліванскага клуба «Аль-Ахед». У чэрвені 2018 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык», аднак ужо праз два месяцы пакінуў каманду і далучыўся да туніскага «Манасціра», за які гуляў да канца 2018 года.

У першай палове 2019 года выступаў за аманскі клуб «Аль-Нахда», у сезоне 2019/20 гуляў за клуб «Фарка» ў другім дывізіёне Егіпта.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2010 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Кот-д’Івуара.

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Туніса: 2012/13
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Туніса: 2013/14
  • Пераможца Кубка канфедэрацый КАФ: 2013
  • Уладальнік Суперкубка КАФ: 2014
  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2017

Заўвагі правіць