Эдгар Станіслававіч Аляхновіч
Эдгар Аляхновіч (нар. 17 мая 1987, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2014).
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Эдгар Станіслававіч Аляхновіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 мая 1987[1][2][3] (33 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, па заканчэнні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але праз некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дубля брэсцкага клуба. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год стаў трывалым іграком асновы «Дынама».
У снежні 2009 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў прыгожымі ударамі здалёк.
У сезоне 2013 Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сезон правёў на гэтай пазіцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 года[4].
У сезоне 2014, пасля вяртання ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сезона звычайна толькі выхадзіў на замену, але ўлетку стаў з’яўляцца ў стартавым складзе ў апорнай зоне. З верасня, аднак, зноў стаў толькі выхадзіць на замену. У канцы сезона 2014 вярнуўся на пазіцыю правага абаронцы.
У сезоне 2015 страціў месца ў асноўным складзе, стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У чэмпіянаце 2016 правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасля чаго быў пераведзены ў дубль.
У студзені 2017 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[6]. У складзе салігарчан замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазней футбаліст не трапіў на замежны збор каманды[7]. У лютым 2018 года на правах арэнды стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8], дзе быў іграком асновы. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[9], але неўзабаве пакінуў салігорскі клуб па заканчэнні кантракта[10].
У студзені 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама»[11]. У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся на поле і стаў трывалым іграком асновы, а таксама капітанам каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[12].
МіжнароднаяПравіць
21 сакавіка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Іарданіі.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (7): 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (6): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016
Зноскі
- ↑ Edgar Olekhnovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Edhar Alyakhnovich // FBref.com
- ↑ Edgar Olekhnovich // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Футбол. Эдгар Олехнович продлил контракт с БАТЭ до 2016 года
- ↑ БАТЭ продлил контракт с Олехновичем
- ↑ БАТЭ объявил о переходе Олехновича в "Шахтер"
- ↑ Януш и Олехнович не полетели на сбор «Шахтера» на Кипре
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" арендовало у "Шахтера" Олехновича
- ↑ Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
- ↑ Олехнович подписал контракт с минским "Динамо"
- ↑ Пятеро футболистов покинули минское "Динамо"
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)