Зборная Іарданіі па футболе
Зборная Іарданіі па футболе — нацыянальная футбольная каманда Іарданіі. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Іарданіі. Зборная ніколі не ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету. Найвышэйшым дасягненнем каманды лічыцца выхад у чвэрцьфінал Кубка Азіі ў 2004 і 2011 годзе.
![]() | |||
---|---|---|---|
Канфедэрацыя | АФК (Азія) | ||
Федэрацыя | Футбольная асацыяцыя Іарданіі | ||
Галоўны трэнер | Вітал Боркелманс | ||
Капітан | Амер Шафі | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Амер Шафі (143) | ||
Найлепшы бамбардзір | Бадран Аль-Шакран, Хасан Абдэль-Фатах (па 30) | ||
Хатні стадыён | Міжнародны | ||
Код ФІФА | JOR | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 107 ▲6 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 37 (жнівень—верасень 2004) | ||
Найніжэйшы | 152 (ліпень 1996) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Александрыя, Егіпет; 1 жніўня 1953) |
|||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Аман, Іарданія; 23 ліпеня 2011) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Сайтама, Японія; 8 чэрвеня 2012) |
|||
Кубак Азіі | |||
Колькасць удзелаў | 4 (Упершыню 2004) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (2004, 2011) |
ГісторыяПравіць
Першы міжнародны матч іарданскай зборнай быў згуляны ў 1953 годзе ў Егіпце, дзе каманда прайграла з лікам 3:1 Сірыі. Першы чэмпіянат свету, у адборы да якога Іарданія прыняла ўдзел, быў чэмпіянат 1986 года. На адборы да чэмпіянату свету 2014 Іарданія дайшла да стыкавых матчаў, дзе саступіла па суме дзвюх сустрэч Уругваю 5:0.
Першы (іарданскі) футбольны трэнер, Махамад Авад (бацька Аднана Авада), які дапамог сваёй краіне выйграць міжнародны турнір 1992 года і абодва турніры на Арабскіх гульнях, пачынаючы з 1997 года ў Бейруце і 1999 года ў Амане.
Іарданія пачала прасоўвацца, пад кіраўніцтвам сербскага трэнера Бранка Сміляніча, які дапамог Іарданіі дасягнуць вялікіх вынікаў у 2002 годзе ў кваліфікацыі першага раўнда на чэмпіянат свету, але не змог дапамагчы Іарданіі прэтэндаваць на выхад у наступны раўнд.
Чэмпіянат светуПравіць
- 1930—1986 — не ўдзельнічала
- 1986—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак АзііПравіць
- 1956—1968 — не ўдзельнічала
- 1972 — не прайшла кваліфікацыю
- 1976 — не ўдзельнічала
- 1980 — не ўдзельнічала
- 1984 — не прайшла кваліфікацыю
- 1988 — не прайшла кваліфікацыю
- 1992 — не ўдзельнічала
- 1996 — не прайшла кваліфікацыю
- 2000 — не прайшла кваліфікацыю
- 2004 — Чвэрцьфінал
- 2007 — не прайшла кваліфікацыю
- 2011 — Чвэрцьфінал
- 2015 — групавы этап
- 2019 — 1/8 фіналу
Зноскі
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.