Чэмпіянат свету па футболе 2014 (адборачны турнір)

Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 [1].

3 сакавіка 2011 ФІФА размеркавала месцы ў фінальным турніры па рэгіянальных канфедэрацыі. Размеркаванне месцаў засталося такім жа, як і для двух папярэдніх чэмпіянатаў свету. Адно месца зоймуць гаспадары турніру, канфедэрацыі атрымаюць 29 гарантаваных месцаў у фінальным турніры, яшчэ 2 месцы будуць занятыя пераможцамі міжкантынентальных стыкавых матчаў; склад пар іх удзельнікаў быў вызначаны лёсаваннем 29 ліпеня 2011 [2][3]. Лёсаванне ў зонах УЕФА (1 раўнд), КАФ (1 і 2 раўнды), КАНКАКАФ (2 і 3 раўнды), АФК (3 раўнд) і КФА (2 раўнд) адбылася 30 ліпеня 2011 у Рыа-дэ-Жанейра[3].

Першы матч адборачнага турніру адбыўся 15 чэрвеня 2011 (Мантсерат - Беліз, зона КАНКАКАФ), апошні - 20 лістапада 2013 года (Уругвай - Іарданія, міжкантынентальны стыкавы матч).

УдзельнікіПравіць

У адборачным турніры прымалі ўдзел зборныя 203 з 208 краін, якія ўваходзілі ў ФІФА на пачатак адборачнага цыклу (Паўднёвы Судан быў прыняты ў ФІФА 25 мая 2012 года).

Бразілія як арганізатар чэмпіянату аўтаматычна атрымала месца ў фінальным турніры.

Бутан, Гуам і Маўрытанія адмовіліся ад удзелу ў турніры.

Брунэй знаходзіўся пад дзеяннем забароны ФІФА на ўдзел у міжнародных матчах да апошняга дня рэгістрацыі заявак на ўдзел у турніры. Забарона была знята 31 мая 2011 года, ужо пасля лёсавання 1-га і 2-га раўндаў адборачнага турніру ў азіяцкай зоне, якая адбылася двума месяцамі раней, 30 сакавіка 2011 года.

Сірыя была дыскваліфікавана за ўдзел у матчах гульца без сірыйскага грамадзянства.

Багамы і Маўрыкій зняліся з турніру пасля лёсавання, прычым Багамы паспелі правесці 2 гульні.

Выйшлі ў фінальны турнірПравіць

Зборная Кваліфікацыя Дата выхода
ў фінальны турнір
Удзел
у фінальных
турнірах
Запар Апошні раз Лепшы вынік Рэйтынг
на момант
пачатку турніру
  Бразілія Гаспадарка 30 кастрычніка 2007 20 20 2010 Чэмпіён
(1958, 1962, 1970, 1994, 2002)
3
  Японія Азія, група В,
1-е месца
4 чэрвеня 2013 5 5 2010 1/8 финала (2002, 2010) 46
  Аўстралія Азія, група В,
2-е месца
18 чэрвеня 2013 4 3 2010 1/8 фінала (2006) 62
  Іран Азія, група A,
1-е месца
18 чэрвеня 2013 4 1 2006 Групавы раўнд (1978, 1998, 2006) 43
  Паўднёвая Карэя Азія, група A,
2-е месца
18 чэрвеня 2013 9 8 2010 4-е месца (2002) 57
  Нідэрланды Еўропа, Група D,
1-е месца
10 верасня 2013 10 3 2010 2-е месца (1974, 1978, 2010) 15
  Італія Еўропа, Група B,
1-е месца
10 верасня 2013 18 14 2010 Чэмпіён
(1934, 1938, 1982, 2006)
9
  ЗША Паўночная Амерыка,
1-е месца
10 верасня 2013 10 7 2010 3-е месца (1930) 13
  Коста-Рыка Паўночная Амерыка,
2-е место
10 верасня 2013 4 1 2006 1/8 фінала (1990) 28
  Аргенціна Паўднёвая Амерыка,
1-е месца
10 верасня 2013 16 11 2010 Чэмпіён
(1978, 1986)
5
  Бельгія Еўропа, Група A,
1-е месца
11 кастрычніка 2013 12 1 2002 4-е месца (1986) 11
  Швейцарыя Еўропа, Група Е,
1-е месца
11 кастрычніка 2013 10 3 2010 1/4 фінала (1934, 1938, 1954) 6
  Германія[4] Еўропа, Група C,
1-е месца
11 кастрычніка 2013 18 16 2010 Чэмпіён
(1954, 1974, 1990)
2
  Калумбія Паўднёвая Амерыка,
2-е месца
11 кастрычніка 2013 5 1 1998 1/8 фінала (1990) 8
  Расія[5] Еўропа, Група F,
1-е месца
15 кастрычніка 2013 3 1 2002 Групавы раўнд (1994, 2002) 19
  Боснія і Герцагавіна[6] Еўропа, Група G,
1-е месца
15 кастрычніка 2013 1 1 21
  Англія Еўропа, Група H,
1-е месца
15 кастрычніка 2013 14 5 2010 Чэмпіён
(1966)
10
  Іспанія Еўропа, Група I,
1-е месца
15 кастрычніка 2013 14 10 2010 Чэмпіён
(2010)
1
  Чылі Паўднёвая Амерыка,
3-е месца
15 кастрычніка 2013 9 2 2010 3-е месца (1962) 14
  Эквадор Паўднёвая Амерыка,
4-е месца
15 кастрычніка 2013 3 1 2006 1/8 фінала (2006) 26
  Гандурас Паўночная Амерыка,
3-е месца
15 кастрычніка 2013 3 2 2010 Групавы раўнд (1982, 2010) 33
  Нігерыя Афрыка, пераможца стыкавых матчаў 16 лістапада 2013 5 2 2010 1/8 фінала (1994, 1998) 44
  Кот-д’Івуар Афрыка, пераможца стыкавых матчаў 16 лістапада 2013 3 3 2010 Групавы раўнд (2006, 2010) 23
  Камерун Афрыка, пераможца стыкавых матчаў 17 лістапада 2013 7 2 2010 1/4 фінала (1990) 56
  Гана Афрыка, пераможца стыкавых матчаў 19 лістапада 2013 3 3 2010 1/4 фінала (2010) 37
  Алжыр[7] Афрыка, пераможца стыкавых матчаў 19 лістапада 2013 4 2 2010 Групавы раўнд (1982, 1986, 2010) 22
  Грэцыя Еўропа, пераможца стыкавых матчаў 19 лістапада 2013 3 2 2010 Групавы раўнд (1994, 2010) 12
  Харватыя[8] Еўропа, пераможца стыкавых матчаў 19 лістапада 2013 4 1 2006 3-е месца (1998) 18
  Партугалія Еўропа, пераможца стыкавых матчаў 19 лістапада 2013 6 4 2010 3-е месца (1966) 4
  Францыя Еўропа, пераможца стыкавых матчаў 19 лістапада 2013 14 5 2010 Чэмпіён
(1998)
17
  Мексіка Паўночная Амерыка, пераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў 20 лістапада 2013 15 6 2010 1/4 фінала (1970, 1986) 20
  Уругвай Южная Америка, пераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў 20 лістапада 2013 12 2 2010 Чэмпіён
(1930, 1950)
7
 
     Каманда выйшла ў фінальны турнір      Каманда не выйшла ў фінальны турнір      Краіна не падала заяўку на ўдзел      Краіна не ўваходзіла ў ФІФА да пачатку турніру

РэгламентПравіць

Матчы адборачнага турніру маглі праводзіцца ў адным з трох фарматаў:

  1. Групавы турнір па кругавой сістэме ў два круга: кожная каманда ў групе гуляе з кожнай два матчы, па адным на полі кожнага з супернікаў;
  2. Гульні на выбыванне: пара каманд праводзіць два матчы, па адным на полі кожнага з супернікаў;
  3. Групавы турнір па кругавой сістэме ў адзін круг на поле аднаго з удзельнікаў ці на нейтральным полі.

Пры правядзенні матчаў па першых двух фарматам перанос гульні ў іншую краіну дапускаўся толькі з дазволу аргкамітэта ФІФА.

  Дадатковыя паказчыкі пры роўнасці ачкоў у двух і больш каманд (артыкул 41.5):

  1. Розніца забітых і прапушчаных галоў
  2. Колькасць мячоў, забітых ва ўсіх гульнях
  3. Вынік гульняў паміж сабой (ачкі, рознасць мячоў, колькасць забітых мячоў)
  4. Лёсаванне

Пры правядзенні матчаў на выбыванне перамагала каманда, якая забіла больш галоў па суме двух матчаў.

  • Пры роўнай колькасці галоў дзейнічала правіла гола, забітага на чужым полі.
  • Калі па заканчэнні асноўнага часу другога матчу рахунак па суме гульняў роўны і абедзве каманды забілі роўны лік галоў на чужым полі або не забілі ніводнага, прызначаўся дадатковы час (два тайма па 15 хвілін).
  • Дадатковы час з'яўляецца часткай другога матчу: калі абедзве каманды забілі роўны лік галоў у дадатковы час, перамагала каманда гасцей па правілу гола на чужым полі.
  • Калі абедзве каманды не забілі ў дадатковы час ні аднаго гола, прызначаліся пасляматчавыя пенальці[9].

Еўропа (УЕФА)Правіць

У фінальны турнір выйшлі 13 каманд.

53 зборныя былі разбіты на дзевяць груп: восем груп па шэсць каманд і адну з пяццю зборнымі.

Пераможцы дзевяці груп выйшлі напрамую ў фінальную стадыю. Восем уладальнікаў другіх месцаў з лепшымі паказчыкамі прынялі ўдзел у спараных стыкавых матчах, якія вызначылі яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніру. Боснія і Герцагавіна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету ці Еўропы, перамогшы ў групе G.

Паўднёвая Амэрыка (КАНМЕБОЛ)Правіць

У турніры ўдзельнічалі 9 зборных, у фінальны турнір наўпрост выйшлі чатыры каманды — Аргенціна, Калумбія, Чылі і Эквадор.

Зборная Уругвая якая заняла пятае месца ў турніры таксама прайшла на чэмпіянат свету пасля таго, як прыняла ўдзел у 2 міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Іарданіі, якая заняла пятае месца ў АФК, і перамагла яе.

Афрыка (КАФ)Правіць

У турніры ўдзельнічалі 52 зборных. З іх у фінальны турнір выйшлі пяць каманд — Нігерыя, Кот-д'Івуар, Камерун, Гана і Алжыр.

Паўночная Амэрыка (КАНКАКАФ)Правіць

У турніры ўдзельнічалі 35 зборных, з іх у фінальны турнір наўпрост выйшлі тры каманды — ЗША, Коста-Рыка і Гандурас. Чацвёртая каманда, Мексіка, таксама прайшла — яна ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах з пераможцам адборачнага турніру зоны КФА, Новай Зеландыяй. Мексіка стала пераможцам і кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Азія (АФК)Правіць

У турніры ўдзельнічалі 43 зборных, з іх у фінальны турнір выйшлі чатыры каманды — Японія, Аўстралія, Іран і Рэспубліка Карэя. Зборная Іарданіі якая заняла пятае месца (пасля перамогі ў кантынентальных стыкавых матчах супраць зборнай Узбекістана) ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Уругвая, якая заняла пятае месца ў КАНМЕБОЛ, і саступіла ёй.

Акіянія (КФА)Правіць

У турніры ўдзельнічалі 11 зборных. Пераможца турніру, зборная Новай Зеландыі, удзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Мексікі, якая заняла чацвёртае месца ў КАНКАКАФ. Новая Зеландыя саступіла Мексіцы і не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Міжкантынентальныя стыкавыя матчыПравіць

Па 2 стыкавых матчы праходзілі паміж чацвёртай зборнай КАНКАКАФ (Мексіка) і пераможцам зоны КФА (Новая Зеландыя), а таксама паміж пятай зборнай КАНМЕБОЛ (Уругвай) і пятай зборнай АФК (Іарданія).

Першыя матчыПравіць

Другія матчыПравіць

У фінальны турнір выйшлі пераможцы — Мексіка і Уругвай.

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. FIFA.com — Financial report presented , Brazil 2014 slots & host countries decided
  2. FIFA.com — Financial report presented, Brazil 2014 slots & host countries decided
  3. 3,0 3,1 2014 FIFA World Cup Brazil™ Preliminary Draw
  4. Без дасягненняў каманды ФРГ, афіцыйным пераемнікам якой з'яўляецца каманда Германіі - 8 удзелаў, з іх 6 запар. Лепшыя дасягненні адзінай германскай каманды - 2 месца ў 2002 і тройчы 3 месца (1934, 2006, 2010). Таксама адзін раз у фінальным турніры чэмпіяната свету гуляла зборная ГДР (1974).
  5. Зборная СССР, часткай якога з'яўлялася Расія прымала ўдзел у чэмпіянатах свету 7 разоў. Лепшы вынік — 4 месца ў 1966 году.
  6. Зборная Югаславіі, часткай якой з'яўлялася Боснія і Герцагавіна мела 9 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - двойчы 4 месца ў 1930 і 1962 гадах.
  7. Зборная Францыі, часткай якой з'яўляўся Алжыр да 1962 года, мела ў гэты перыяд 5 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - 3 месца ў 1958 годзе.
  8. Зборная Югаславіі, часткай якой з'яўлялася Харватыя мела 9 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - двойчы 4 месца ў 1930 і 1962 гадах.
  9. http://www.fifa.com/mm/document/tournament/competition/01/47/38/17/regulationsfwcbrazil2014_en.pdf