Чэмпіянат свету па футболе 1930

I чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 13 па 30 ліпеня 1930 года ва Уругваі. Уругвай стаў не толькі арэнай правядзення першага чэмпіянату свету, але і яго пераможцам. У фінальным матчы гаспадары перамаглі суседзяў з Аргенціны з лікам 4:2.

Чэмпіянат свету па футболе 1930
ісп.: Copa Mundial de Fútbol de 1930
Чэмпіянат свету па футболе 1930
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення  Уругвай
      Гарады правядзення 1
      Стадыёны 3
Тэрміны фіналу 1330 ліпеня 1930
Лік удзельнікаў 13
      у фінале 13
Прызавыя месцы
Чэмпіён Уругвай Уругвай (1-ы раз)
Другое месца Аргенціна Аргенціна
Трэцяе месца Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Югаславія
Фінал Сентэнарыа
Мантэвідэа
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 434 500  (24 139 за гульню)
Згуляна матчаў 18
Забіта галоў 70  (3.89 за гульню)
Бамбардзір(ы) Аргенціна Гільерма Стабіле

Падрыхтоўка да чэмпіянату

правіць

Уругвай стаў месцам правядзення чэмпіянату свету як адна з вядучых футбольных дзяржаў 1920-х гадоў: уругвайцам былі пераможцамі Алімпійскіх Гульняў 1924 і 1928 гадоў. Другім сур’ёзным аргументам на карысць Уругвая стала стагоддзе незалежнасці краіны, якое прыйшло як раз на лета 1930 года.

Галоўнай праблемай у падрыхтоўцы да правядзення чэмпіянату было нежаданне еўрапейскіх федэрацый пасылаць свае каманды на турнір. Прычынай таму было марское падарожжа ва Уругвай праз Атлантычны акіян. Нягледзячы на тое, што прымаючы бок у выніку ўзяўся кампенсаваць выдаткі на такое падарожжа, ахвотнікаў усё роўна не знаходзілася: дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце свету федэрацыі, адправіўшы каманду ва Уругвай, прыйшлося б перапыніць на працяглы тэрмін свой унутраны чэмпіянат. У выніку, у першым чэмпіянаце свету прымалі ўдзел толькі 4 еўрапейскія зборныя, прычым ні адна з іх не адносілася да ліку вядучых каманд кантынента.

Удзельнікі фінальнага турніру

правіць

Чэмпіянат свету 1930 — адзіны з сусветных футбольных чэмпіянатаў, перад якім не праводзіліся адборачныя спаборніцтвы. Зборныя траплялі на турнір па запрашэнні, прычым з-за фактычнага байкоту чэмпіянату вядучымі еўрапейскімі камандамі набралася ўсяго 13 каманд. З гэтых 13 каманд 4 прадстаўлялі Еўропу, 7 — Паўднёвую Амерыку і 2 — Паўночную і Цэнтральную Амерыку. Футбольныя зборныя, якія прыехалі ва Уругвай з Еўропы, не ўваходзілі ў склад лідараў еўрапейскага футбола, і таму яшчэ да пачатку турніру было відавочна, што званне першага чэмпіёна свету дастанецца камусьці з паўднёваамерыканцаў.

Спасылкі

правіць