Зборная ЗША па футболе

Зборная ЗША па футболе — каманда, якая прадстаўляе Злучаныя Штаты Амерыкі ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Адна з наймацнейшых у КАНКАКАФ.

Сцяг ЗША ЗША
англ.: United States men's national soccer team
Мянушкі The Yankees (янкі), The Stars and Stripes (зорна-паласатыя)
Канфедэрацыя КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка)
Федэрацыя Федэрацыя футбола ЗША
Галоўны трэнер Маўрысіё Пачэтына
Капітан Крысціян Пулішыч
Найбольшая колькасць гульняў Кобі Джонс (164)
Найлепшы бамбардзір Лэндан Донаван, Клінт Дэмпсі (па 57)
Код ФІФА USA
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 24 3 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 4 (красавік 2006)
Найніжэйшы 36 (ліпень 2012)
Першая гульня
Неафіцыйная:
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 0:1 Канада Канада
(Ньюарк, ЗША; 28 лістапада 1885)
Афіцыйная:
Швецыя Швецыя 2:3 ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі
(Стакгольм, Швецыя; 20 жніўня 1916)
Самая буйная перамога
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 8:0 Барбадас Барбадас
(Карсан, ЗША; 15 чэрвеня 2008)
Самае буйное паражэнне
Нарвегія Нарвегія 11:0 ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі
(Осла, Нарвегія; 6 жніўня 1948)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 10 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік 3 месца (1930)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 18 (Упершыню 1985)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1991, 2002, 2005, 2007, 2013, 2017, 2021)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 4 (Упершыню 1993)
Найлепшы вынік 4 месца (1995, 2016)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 4 (Упершыню 1992)
Найлепшы вынік 2 месца (2009)
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Бронза Уругвай 1930
Кубкі канфедэрацый
Бронза Мексіка 1999
Серабро ПАР 2009
Кубкі Караля Фахда
Бронза Саудаўская Аравія 1992
Алімпійскія ўзнагароды
Футбол
Серабро Сент-Луіс 1904 Футбол
Бронза Сент-Луіс 1904 Футбол

Гісторыя

правіць

Зборная ЗША стаяла ля вытокаў футбола ў Паўночнай Амерыцы. Першы матч на ўзроўні зборных на гэтым кантыненце з яе ўдзелам, прайшоў 28 лістапада 1885 года ў горадзе Ньюарк (штат Нью-Джэрсі); у той гульні з лікам 1:0 перамаглі супернікі ЗША, канадцы. Прыкладна праз год, 25 лістапада 1886 года, там жа прайшоў другі на кантыненце матч зборных, з удзелам гэтых жа супернікаў. Амерыканцы ўзялі рэванш, і перамаглі 3:2.

Пасля таго амаль васямнаццаць гадоў зборная ЗША не гуляла матчаў. Наступнай старонкай у яе гісторыі стаў алімпійскі футбольны турнір у Сент-Луісе. У тым турніры гулялі ўсяго тры каманды. Адна з іх, Galt F.C. (канадскі аматарскі клуб з правінцыі Антарыа), выступала ў якасці прадстаўніка Канады, дзве іншыя, каманда Каледжа хрысціянскіх братоў і каманда St. Rose Parish (яна ж St. Rose of St. Louis), прадстаўлялі ЗША, абедзве былі з Сент-Луіса. Футбол у свеце (калі не браць Англію) рабіў у той час першыя крокі, і нядзіўна, што ніхто з еўрапейскіх краін не даслаў на турнір сваіх прадстаўнікоў. У першых двух матчах турніру канадцы разграмілі спачатку Christian Brothers College (7:0), затым St. Rose Parish (4:0) і сталі чэмпіёнамі. Затым трэба было высветліць, хто з амерыканцаў мацнейшы. Першы іх матч між сабою завяршыўся ўнічыю 0:0, у другім каманда Christian Brothers College перамагла 2:0. Такім чынам, амерыканскія каманды занялі другое і трэцяе месцы. Першапачаткова медалі на тым турніры не ўручаліся, але былі ўручаны МАК пазней; так і атрымалася, што ў залік зборнай ЗША пайшлі адразу два медалі.

Затым былі амаль 12 гадоў без гульняў. Толькі 20 жніўня 1916 года каманда правяла свой наступны матч; гэта было ў Стакгольме, амерыканцам супрацьстаялі гаспадары поля, шведы, і ў выніку госці ўзялі верх 3:2; гэты матч прынята лічыць першым афіцыйным у гісторыі каманды (не ўлічваючы вынікі клубаў на Алімпіядзе ў Сент-Луісе) і першым пераможным. Праз некалькі дзён яны згулялі ўнічыю з нарвежцамі ў Крысціяніі (1:1). Пасля чаго было яшчэ 8 гадоў без гульняў.

У маі 1924 амерыканцы прыехалі на Алімпіяду ў Парыжы. Гэта быў ужо, у адрозненне ад турніру ў Сент-Луісе 20-гадовай даўніны, паўнавартасны турнір на выбыванне з удзелам 16 каманд. У першым раўндзе амерыканцы абыгралі Эстонію 1:0 дзякуючы голу Стрэйдэна, аднаго з лепшых форвардаў ЗША таго часу, а ў другім саступілі 0:3 уругвайцам, будучым чэмпіёнам турніру, наймацнейшай камандзе таго часу, два галы ў іх браму забіў Петронэ, які стаў найлепшым бамбардзірам таго турніру з 8 галамі, адзін — Скаронэ. У тым жа 1924 амерыканцы правялі яшчэ два матчы, абодва таварыскіх. На наступны год амерыканцы згулялі два таварыскія матчы з прынцыповымі супернікамі — канадцамі.

У 1928 годзе на Алімпіядзе каманда пацярпела адно з самых буйных паражэнняў у сваёй гісторыі, саступіўшы сярэбраным прызёрам тых гульняў аргенцінцам 2:11. Вялікія форварды паўднёваамерыканцаў не пакінулі ніякіх шанцаў суперніку, неаднаразова вызначыліся Мануэль Ферэйра, Дамінга Тарасконі, Раймунда Орсі і Раберта Чэры.

Зрэшты, ужо праз два гады адбылася падзея, якая стала самай слаўнай старонкай у гісторыі каманды. На першым у гісторыі чэмпіянаце свету каманда дайшла да паўфінала. У групе з аднолькавым лікам 3:0 былі абыграны Бельгія і Парагвай, а ў паўфінале каманда саступіла 1:6 аргенцінцам, якія за два гады кардынальна змянілі склад, што не адбілася на якасці іх гульні. Чатыры мячы забіў форвард амерыканцаў Берт Пэтнаўд, з іх тры ў браму Парагвая, тым самым ён стаў першым, хто зрабіў хет-трык на чэмпіянаце свету. Два галы за ЗША на тым чэмпіянаце свету забіў Барт Мак-Гі, яшчэ адзін — Джым Браўн. Капітанам каманды быў Том Флоры, трэнерам — Роберт Мілар.

На наступным чэмпіянаце свету, у 1934 годзе, амерыканцы саступілі ў першым жа раўндзе з лікам 1:7 італьянцам, якімі кіраваў Віторыа Поца, хет-трык у браму ЗША аформіў Анджэла Ск’явіа, таксама вызначыліся Раймунда Орсі (двойчы), Джавані Ферары і Джузэпэ Меаца. Ад складу 4-гадовай даўніны ў ЗША застаўся толькі Флоры, а годна супрацьстаяць італьянцам на тым турніры, хатнім для іх, не мог наогул ніхто (варта адзначыць, што ўругвайцы на той турнір не паехалі), і яны сталі чэмпіёнамі. Праз два гады на Алімпіядзе супернікамі ЗША ў першым раўндзе зноў сталі лідары сусветнага футбола тых гадоў італьянцы. На гэты раз амерыканцы трымаліся лепей, але ўсё ж саступілі 0:1, прапусціўшы гол ад Анібале Фросі.

Амерыканцы адмовіліся ўдзельнічаць у адборы на чэмпіянат свету 1938. Зрэшты, да таго часу футбол у краіне ўжо прыйшоў у заняпад, каманда не прэтэндавала на сур'ёзныя вынікі. У каманды была серыя з 13 запар прайграных паядынкаў у 1934—1948 гадах. Таксама на працягу амаль 10 гадоў амерыканцы не гулялі матчаў наогул (1937—1947), Адной з прычын чаго была Другая сусветная вайна, якая зрабіла немагчымай выязныя гульні ў Еўропе, іншым фактарам стаў нізкі інтарэс да футбола ў ЗША. У верасні 1948 года амерыканцы нарэшце перарвалі серыю паражэнняў, тройчы запар перамогшы зборную Ізраіля. За некалькі месяцаў да гэтага яны пацярпелі чарговае буйное паражэнне ад Італіі — на Алімпійскіх гульнях 1948 — 0:9.

На чэмпіянаце свету 1950 каманда не змагла выйсці з групы, прайграўшы два матчы з трох — іспанцам (1:3) і чылійцам (2:5), у трэцім жа матчы амерыканцы сенсацыйна перайгралі адну з наймацнейшых каманд свету — Англію — з лікам 1:0 дзякуючы галу Джо Гацьенса. Гэтая перамога, якая атрымала назву «Цуд на траве» (англ.: Miracle on Grass), стала адной з самых яскравых старонак у гісторыі футбола ў ЗША. Наступнага ўдзелу ў чэмпіянаце свету амерыканцам прыйшлося чакаць роўна 40 гадоў.

У наступныя гады ў футболе ЗША наступіў поўны заняпад. Да канца 80-х гадоў каманда не паказала сур'ёзных вынікаў, выйграючы ў асноўным у такіх жа аўтсайдэраў, як была сама, і нязменна саступаючы моцным зборным. У 1983 годзе каманда была ў парадку эксперыменту заяўлена ў футбольныя лігу ЗША і Канады для клубаў — NASL — пад назвай Team America; гэты ўнікальны ў гісторыі сусветнага футбола эксперымент сябе не апраўдаў — каманда фінішавала на апошнім месцы ў лізе.

Уздым каманды пачаўся ў 1989 годзе, калі яна заняла 2 месца ў Чэмпіянаце нацый КАНКАКАФ. Толькі па дадатковых паказчыках амерыканцы саступілі камандзе Коста-Рыкі. Дзякуючы гэтаму поспеху амерыканцы атрымалі права выступіць на чэмпіянаце свету 1990, на якім яны, зрэшты, прайгралі ўсе тры матчы ў групе. У 1991 годзе амерыканцы выйгралі Залаты кубак КАНКАКАФ. Па ходзе турніру яны ўзялі рэванш у Коста-Рыкі (3:2), абыгралі (2:0) мексіканцаў, якім да таго пастаянна прайгравалі, а ў фінале выйгралі па пенальці ў Гандураса (0:0; пен. 4:3). У 1992 годзе каманда заняла 3 месца ў Кубку караля Фахда. Варта адзначыць, што ўсіх гэтых поспехаў дасягнула краіна, у якой, пасля роспуску NASL ў канцы 1984 года, не было нацыянальнай лігі (яна будзе створана ў 1996 годзе пад назвай MLS). Затым быў хатні чэмпіянат свету 1994. Каманда выйшла з групы з 3 месца, атрымаўшы перамогу над Калумбіяй (2:1), звядучы ўнічыю (1:1) матч са швейцарцамі і саступіўшы румынам (0:1). У 1/8 фінала амерыканцы саступілі будучым пераможцам турніру бразільцам з лікам 0:1 пасля гола Бебету. Гэты турнір рэзка павялічыў папулярнасць футбола ў ЗША.

У наступныя гады з ліку поспехаў каманды можна вылучыць 4 месца на Кубку Амерыкі 1995, дзе яны сенсацыйна абыгралі 3:0 Аргенціну; некалькі чэмпіёнстваў і прызавых месцаў у Залатым кубку КАНКАКАФ; 3 месца ў Кубку канфедэрацый 1999; выхад у 1/4 фінала на чэмпіянаце свету 2002, дзе амерыканцы абыгралі партугальцаў (3:2) і мексіканцаў (2:0), а затым былі выбіты з турніру немцамі дзякуючы голу Міхаэля Балака, выдатную гульню на тым турніры паказалі, у прыватнасці, Браян Мак-Брайд і Лэндан Донаван, якія забілі па два мячы. З іншага боку, на чэмпіянатах свету 1998 і 2006 амерыканцы не змаглі выйсці з групы.

Паспяховым для амерыканцаў стаў выступ на Кубку канфедэрацый 2009, дзе яны сенсацыйна абыгралі дзеючых чэмпіёнаў Еўропы іспанцаў у паўфінале з лікам 2:0 дзякуючы галам Джозі Алтыдора і Клінта Дэмпсі, а ў фінале вялі па ходзе матчу з бразільцамі 2:0 (Дэмпсі, Донаван), але затым усё ж саступілі ім пасля таго, як Луіс Фабіяну аформіў дубль, а затым яшчэ адзін, пераможны, мяч забіў Лусіу.

На чэмпіянаце свету ў ПАР зборная ЗША ў адборачнай групе C згуляла ўнічыю з Англіяй (1:1) і Славеніяй (2:2), а затым абыграла Алжыр (1:0) і трапіла ў 1/8 фінала, дзе ў дадатковы час саступіла зборнай Ганы (1:2).

У ліпені 2011 года галоўным трэнерам зборнай прызначаны Юрген Клінсман, пад кіраўніцтвам якога каманда выйграла Залаты кубак КАНКАКАФ 2013 і трапіла на чэмпіянат свету 2014, дзе выбыла на стадыі 1/8 фінала, саступіўшы бельгійцам. У 2016 годзе ЗША прымалі юбілейны Кубак Амерыкі і занялі на ім чацвёртае месца, у 2017 годзе выйгралі хані Залаты кубау КАНКАКАФ. Аднак, адбор на чэмпіянат свету 2018 скончыўся для амерыканцаў няўдала: саступіўшы ў апошнім туры фінальнага турніру паўночнаамерыканскага адбору зборнай Трынідада і Табага (1:2), ЗША занялі толькі пятае месца і ўпершыню пасля 1986 года не трапілі на сусветнае першынство.

Удзел у турнірах

правіць
  • 1930 — 3 месца
  • 1934 — першы раўнд
  • 1938 — не ўдзельнічала
  • 1950 — групавы этап
  • 19541986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — групавы этап
  • 1994 — 1/8 фінала
  • 1998 — групавы этап
  • 2002 — 1/4 фінала
  • 2006 — групавы этап
  • 2010 — 1/8 фінала
  • 2014 — 1/8 фінала
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1900 — не ўдзельнічала
  • 1904 — 2-е і 3-е месцы[2]
  • 19081920 — не ўдзельнічала
  • 1924 — выхад у 1/8 фіналу
  • 1928 — вылет у 1-м крузе
  • 1936 — вылет у 1-м крузе
  • 1948 — вылет у 1-м крузе
  • 1952 — вылет у 1-м крузе
  • 1956 — вылет у 1/4 фіналу
  • 19601968 — не ўдзельнічала
  • 1972 — групавы этап
  • 1976, 1980 — не ўдзельнічала[3]
  • 1984 — групавы этап
  • 1988 — групавы этап
  • 1992 — групавы этап
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — 4 месца
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2008 — групавы этап
  • 2012 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2016 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 (Кубак караля Фахда) — 3 месца
  • 1999 — 3 месца
  • 2003 — групавы этап
  • 2009 — 2 месца

(тройчы ўдзельнічала як запрошаная каманда, у 2016 годзе — гаспадар турніру)

  • 1993 — групавы этап
  • 1995 — 4 месца
  • 2007 — групавы этап
  • 2016 — 4 месца
Чэмпіянат нацый КАНКАКАФ
  • 19631967 — не ўдзельнічала
  • 1969 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1971 — не ўдзельнічала
  • 19731981 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1985 — першы групавы этап
  • 1989 — 2 месца
Залаты кубак КАНКАКАФ
  • 1991 — Чэмпіён
  • 1993 — 2 месца
  • 1996 — 3 месца
  • 1998 — 2 месца
  • 2000 — 1/4 фінала
  • 2002 — Чэмпіён
  • 2003 — 3 месца
  • 2005 — Чэмпіён
  • 2007 — Чэмпіён
  • 2009 — 2 месца
  • 2011 — 2 месца
  • 2013 — Чэмпіён
  • 2015 — 4 месца
  • 2017 — Чэмпіён
  • 2019 — 2 месца
  • 2021 — Чэмпіён

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
  2. Пра тое, як ЗША атрымалі два медалі ў адным спаборніцтве, — гл. раздзел #Гісторыя
  3. У 1980 годзе ЗША байкатавалі Алімпіяду, якая прайшла ў СССР, у цэлым

Спасылкі

правіць