Чэмпіянат свету па футболе 1998
XVI чэмпіянат свету па футболе (10.6–12.7.1998, Францыя). Чэмпіён — зборная каманда Францыя, якая абыграўла ў фінале бразільцаў з лікам 3:0. Францыя стала сёмай краінай, якая завалодала Кубкам Свету (пасля Уругвая, Італіі, ФРГ, Бразіліі, Англіі і Аргенціны). Афіцыйным мячом чэмпіянату стаў «Адыдас Трыкалор».
Чэмпіянат свету па футболе 1998 Coupe du Monde - Францыя 98 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Лік удзельнікаў | 174 |
у фінале | 32 |
Прызавыя месцы | |
Другое месца | Бразілія |
Трэцяе месца | Харватыя |
Чацвёртае месца | Нідэрланды |
Фінал | Стад дэ Франс, Сен-Дэні |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 2 785 100 (43 517 за гульню) |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 171 (2.67 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Давар Шукер 6 галоў |
Гэта быў першы чэмпіянат свету, у якім у фінальнай стадыі ўдзельнічалі 32 каманды. Такая колькасць каманд захоўваецца да гэтага часу.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1998
- 1998 FIFA World Cup on FIFA.com
- RSSSF Архіў
- ЧС-1998 (руск.)