Чэмпіянат свету па футболе 2014

XIX чэмпіянат свету па футболе (12.6-13.7.2014, Бразілія). У фінальнай стадыі прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 лепшых, а потым адыгралі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу.

Чэмпіянат свету па футболе 2014
Copa do Mundo de Futebol FIFA Brasil 2014В
Чэмпіянат свету па футболе 2014
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення Сцяг Бразіліі Бразілія
      Гарады правядзення 12
      Стадыёны 12
Тэрміны адбору 15 чэрвеня 201116 лістапада 2013
Тэрміны фіналу 12 чэрвеня13 ліпеня 2014
Лік удзельнікаў 203
      у фінале 32
Прызавыя месцы
Чэмпіён Германія Германія (4-ы раз)
Другое месца Аргенціна Аргенціна
Трэцяе месца Нідэрланды Нідэрланды
Чацвёртае месца Бразілія Бразілія
Фінал Маракана
Рыа-дэ-Жанэйра
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 3 429 873  (53 592 за гульню)
Згуляна матчаў 64
Забіта галоў 171  (2.67 за гульню)
Бамбардзір(ы) Сцяг Калумбіі Хамес Радрыгес (6 галоў)
Лепшы ігрок Сцяг Аргенціны Ліянель Месі
2010
2018 >

Гаспадар турніра правіць

 
Прэзідэнт ФІФА Іозеф Блатэр аб'яўляе краіну-гаспадыню чэмпіянату

У сувязі з прынцыпам ратацыі кантынентаў для чэмпіянатаў свету, першынство 2014 павінна было прайсці ў Паўднёвай Амерыцы, і Бразілія была адзіным кандыдатам. Усе іншыя амерыканскія краіны ў 2003 годзе пагадзіліся падтрымаць кандыдатуру Бразіліі. Хоць некаторыя спробы паспрачацца з Бразіліяй выказвала Калумбія, але яе кандыдатура адразу ж была адвергнута як несур'ёзная, асабліва з улікам таго, што ў 1986 годзе Калумбія ўжо павінна была прымаць чэмпіянат свету, але не змагла выканаць сваіх абавязацельстваў, і турнір у другі раз паспяхова правяла Мексіка.

Бразілія стала пятай краінай, якая прыняла чэмпіянат свету ў другі раз (пасля Мексікі, Італіі, Францыі і Германіі). Раней чэмпіянат свету быў праведзены тут у 1950. Чэмпіянат свету прайшоў у Паўднёвай Амерыцы ўпершыню пасля 1978, таксама гэты чэмпіянат упершыню стаў другім запар за межамі Еўропы.

Прызавыя грошы правіць

Прызавы фонд вырас на 37 % у параўнанні з першынством свету ў 2010 годзе — і склаў $576 млн, тады як у 2010 годзе быў роўны $420 млн[1].

Пераможца чэмпіянату свету атрымаў $35 млн, у той час як уладальнік другога месца зарабіў $25 млн, а бронзавы прызёр — $22 млн. Зборная, якая заняла чацвёртае месца, атрымала $20 млн. Удзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі зарабілі па $14 млн. Каманды, якія дасягнулі 1/8 фіналу, атрымалі па $9 млн, а зборныя, якія завяршылі барацьбу на групавым этапе, папоўнілі сваю казну на $8 млн кожная [2].

  • $35 млн — Чэмпіён
  • $25 млн — Фіналіст
  • $22 млн — 3-е месца
  • $20 млн — 4-е месца
  • $14 млн — 1/4 фінала
  • $9 млн — 1/8 фінала
  • $8 млн — Групавы этап

Эмблема турніру правіць

Афіцыйная эмблема турніру была прадстаўлена 8 ліпеня 2010 года на цырымоніі ў Яганэсбург падчас правядзення чэмпіянату свету 2010 года. Эмблема была абраная камісіяй, у якую ўваходзілі архітэктар Оскар Німеер, дызайнер Ханс Донэр, мадэль Жызэль Бюндхен, пісьменнік Паўла Каэльё, бразільская спявачка Івета Сангалу, старшыня аргкамітэта ЧС-2014 Рыкарда Тэйшэйра і генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк. Пераможцам стала эмблема «Натхненне» (парт.: Inspiração), распрацаваная бразільскім агенцтвам Africa[3][4].

Афіцыйны мяч турніру правіць

Генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвясціў, што па выніках галасавання заўзятараў афіцыйны мяч Чэмпіяната свету 2014 ад Adidas атрымаў назву Brazuca[5].

Назва правіць

Назва мяча была абвешчана 2 верасня 2012 года. Яна абрана ў ходзе галасавання, у якім удзельнічала больш за мільён бразільцаў[6]. Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8 % галасоў [7]), Carnavalesca (14,6 % галасоў [8]) і Bossa Nova (7,6 % галасоў [8]). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назву мяча для чэмпіянату свету па футболе выбралі самі фанаты [6]. Словам brazuca бразільцы называюць саміх сябе (бразільцаў). Гэта нефармальны, добразычлівы і пазітыўны выраз з некаторай доляй патрыятызму.[9]

Канструкцыя правіць

Крой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 кропак сучлянення — але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забяспечыць належную аэрадынаміку (тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12) і выдатна круглую форму. Камера зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыццё больш нагадвае Finale 13 (мяч Лігі Чэмпіёнаў).

Турнірны мяч павінен каштаваць каля $ 160[10].

Каманды-ўдзельніцы правіць

У фінальным турніры чэмпіянату свету 2014 года прынялі ўдзел 32 каманды (Бразілія як гаспадыня спаборніцтваў і 31 каманда, якая прайшла адборачны турнір).

У фінальную стадыю прабіліся ўсе 8 каманд, якія калі-небудзь раней заваёўвалі званне чэмпіёнаў свету па футболе (з моманту пачатку правядзення гэтага турніру). А зборная Босніі і Герцагавіны прыняла ўдзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ўпершыню.

З краін, якія не прабіліся на чэмпіянат свету, найвышэйшы рэйтынг мелі зборная Украіны — 16 месца, Даніі — 23 месца, Славеніі — 25. Пры гэтым найніжэйшы рэйтынг з удзельнікаў мундыаля у зборных: Аўстраліі (62), Паўднёвай Карэі (57) і Камеруна (56).

 
Краіны, якія прынялі ўдзел у ЧС-2014 паказаны cінім

АФК (4)

КАФ (5)

КФА (0)

КАНКАКАФ (4)

КАНМЕБОЛ (6)

УЕФА (13)

Адборачны турнір правіць

Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 [11].

Еўропа (УЕФА) правіць

У фінальны турнір выйшлі 13 каманд.

53 зборныя былі разбіты на дзевяць груп: восем груп па шэсць каманд і адну з пяццю зборнымі.

Пераможцы дзевяці груп выйшлі напрамую ў фінальную стадыю. Восем уладальнікаў другіх месцаў з лепшымі паказчыкамі прынялі ўдзел у спараных стыкавых матчах, якія вызначылі яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніру. Боснія і Герцагавіна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету ці Еўропы, перамогшы ў групе G.

Паўднёвая Амерыка (КОНМЕБОЛ) правіць

У турніры ўдзельнічалі 9 зборных, у фінальны турнір наўпрост выйшлі чатыры каманды — Аргенціна, Калумбія, Чылі і Эквадор.

Зборная Уругвая якая заняла пятае месца ў турніры таксама прайшла на чэмпіянат свету пасля таго, як прыняла ўдзел у 2 міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Іарданіі, якая заняла пятае месца ў АФК, і перамагла яе.

Афрыка (КАФ) правіць

У турніры ўдзельнічалі 52 зборных. З іх у фінальны турнір выйшлі пяць каманд — Нігерыя, Кот-д'Івуар, Камерун, Гана і Алжыр.

Паўночная Амерыка (КОНКАКАФ) правіць

У турніры ўдзельнічалі 35 зборных, з іх у фінальны турнір наўпрост выйшлі тры каманды — ЗША, Коста-Рыка і Гандурас. Чацвёртая каманда, Мексіка, таксама прайшла — яна ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах з пераможцам адборачнага турніру зоны ОФК, Новай Зеландыяй. Мексіка стала пераможцам і кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Азія (АФК) правіць

У турніры ўдзельнічалі 43 зборных, з іх у фінальны турнір выйшлі чатыры каманды — Японія, Аўстралія, Іран і Рэспубліка Карэя. Зборная Іарданіі якая заняла пятае месца (пасля перамогі ў кантынентальных стыкавых матчах супраць зборнай Узбекістана) ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Уругвая, якая заняла пятае месца ў КОНМЕБОЛ, і саступіла ёй.

Акіянія (ОФК) правіць

У турніры ўдзельнічалі 11 зборных. Пераможца турніру, зборная Новай Зеландыі, удзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Мексікі, якая заняла чацвёртае месца ў КОНКАКАФ. Новая Зеландыя саступіла Мексіцы і не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Міжкантынентальныя стыкавыя матчы правіць

Па 2 стыкавых матчы праходзілі паміж чацвёртай зборнай КОНКАКАФ (Мексіка) і пераможцам зоны ОФК (Новая Зеландыя), а таксама паміж пятай зборнай КОНМЕБОЛ (Уругвай) і пятай зборнай АФК (Іарданія).

У фінальны турнір выйшлі пераможцы — Мексіка і Уругвай.

Стадыёны правіць


  Бразілія
Белу-Арызонты Бразіліа Куяба Курыціба
Мінэйран Нацыянальны стадыён Арэна Пантанал Арэна Байшада
Умяшчальнасць: 58,259 Умяшчальнасць: 69,432 Умяшчальнасць: 39,859 Умяшчальнасць: 38,533
     
Фарталеза
Манаус
Кастэлан Амазонія
Умяшчальнасць: 60,348 Умяшчальнасць: 39,118
   
Натал Порту-Алегры
Арэна дас Дунас Бейра-Рыа
Умяшчальнасць: 38,958 Умяшчальнасць: 42,991
 
Рэсіфі Рыа-дэ-Жанэйра Сальвадор Сан-Паўлу
Арэна Пернамбуку Маракана Фонтэ-Нова Арэна Карынтыянс
Умяшчальнасць: 42,583 Умяшчальнасць: 74,689 Умяшчальнасць: 51,708 Умяшчальнасць: 61,606[12]
       


Суддзі правіць

Спіс суддзяў, зацверджаны ФІФА для абслугоўвання матчаў чэмпіянату свету.[13][14]:

АФК
  Бенджамін Уільямс (Аўстралія)
  Абдула Шукрала (Бахрэйн)
  Раўшан Ірматаў (Узбекістан)
  Юіці Нісімура (Японія)
КАНКАКАФ
  Марка Радрыгес (Мексіка)
  Хаэль Агілар (Сальвадор)
  Марк Гэйгер (ЗША)
КАНМЕБОЛ
  Нестар Пітана (Аргенціна)
  Сандра Рычы (Бразілія)
  Вільмар Рольдан (Калумбія)
  Энрыке Осэс (Чылі)
  Карлас Вера (Эквадор)
КФА
  Пітэр О'Ліры (Новая Зеландыя)
КАФ
  Джамель Аймудзі (Алжыр)
  Бакары Папа Гасама (Гамбія)
  Нумандзіез Дуэ (Кот-д'Івуар)
УЕФА
  Говард Уэб (Англія)
  Фелікс Брых (Германія)
  Б'ёрн Койперс (Нідэрланды)
  Нікола Рыцолі (Італія)
  Карлас Веласка Карбальё (Іспанія)
  Педру Праэнса (Партугалія)
  Міларад Мажыч (Сербія)
  Джунейт Чакыр (Турцыя)
  Юнас Эрыксан (Швецыя)

Cудзейства правіць

20 чэрвеня 2014 ФІФА абвясціла аб адхіленні памочніка суддзі з Калумбіі, Умбэрта Клавіхо, ад далейшага судзейства на чэмпіянаце [15]. У матчы групы А паміж Мексікай і Камерунам Клавіхо выклікаў рэзкую крытыку свайго судзейства, спрэчна не залічылі два галы Мексікі ў вароты Камеруна [16].

Склады правіць

Галоўныя трэнеры правіць

Футбалісты, няздолеўшыя прыняць удзел у ЧС-2014 правіць

Шэраг вядучых гульцоў розных зборных атрымалі траўмы, якія не дазволілі ім прыняць актыўны ўдзел у чэмпіянаце свету. У іх лік уваходзяць:

Фінальны турнір правіць

Лёсаванне правіць

Групавы этап правіць

Група А правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Бразілія 3 2 1 0 7  2 +5 7
2   Мексіка 3 2 1 0 4  1 +3 7
3   Харватыя 3 1 0 2 6  6 0 3
4   Камерун 3 0 0 3 1  9 −8 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група В правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Нідэрланды 3 3 0 0 10  3 +7 9
2   Чылі 3 2 0 1 5  3 +2 6
3   Іспанія 3 1 0 2 4  7 −3 3
4   Аўстралія 3 0 0 3 3  9 −6 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група С правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Калумбія 3 3 0 0 9  2 +7 9
2   Грэцыя 3 1 1 1 2  4 −2 4
3   Кот-д’Івуар 3 1 0 2 4  5 −1 3
4   Японія 3 0 1 2 2  6 −4 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група D правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Коста-Рыка 3 2 1 0 4  1 +3 7
2   Уругвай 3 2 0 1 4  4 0 6
3   Італія 3 1 0 2 2  3 −1 3
4   Англія 3 0 1 2 2  4 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група Е правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Францыя 3 2 1 0 8  2 +6 7
2   Швейцарыя 3 2 0 1 7  6 +1 6
3   Эквадор 3 1 1 1 3  3 0 4
4   Гандурас 3 0 0 3 1  8 −7 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група F правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Аргенціна 3 3 0 0 6  3 +3 9
2   Нігерыя 3 1 1 1 3  3 0 4
3   Боснія і Герцагавіна 3 1 0 2 4  4 0 3
4   Іран 3 0 1 2 1  4 −3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група G правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Германія 3 2 1 0 7  2 +5 7
2   ЗША 3 1 1 1 4  4 0 4
3   Партугалія 3 1 1 1 4  7 −3 4
4   Гана 3 0 1 2 4  6 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група Н правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1   Бельгія 3 3 0 0 4  1 +3 9
2   Алжыр 3 1 1 1 6  5 +1 4
3   Расія 3 0 2 1 2  3 −1 2
4   Паўднёвая Карэя 3 0 1 2 3  6 −3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Плэй-оф правіць

1/8 фінала Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
28 чэрвеня - Белу-Арызонты            
    Бразілія   1(3)
4 ліпеня - Фарталеза
    Чылі   1(2)  
    Бразілія   2
28 чэрвеня - Рыа-дэ-Жанэйра
      Калумбія   1  
    Калумбія   2
8 ліпеня - Белу-Арызонты
    Уругвай   0  
    Бразілія   1
30 чэрвеня - Бразіліа
      Германія   7  
    Францыя   2
4 ліпеня - Рыа-дэ-Жанэйра
    Нігерыя   0  
    Францыя   0
30 чэрвеня - Порту-Алегры
      Германія   1  
    Германія   2
13 ліпеня - Рыа-дэ-Жанэйра
    Алжыр   1  
    Германія   1
29 чэрвеня - Фарталеза
      Аргенціна   0
    Нідэрланды   2
5 ліпеня - Сальвадор
    Мексіка   1  
    Нідэрланды   0(4)
29 чэрвеня - Рэсіфі
      Коста-Рыка   0(3)  
    Коста-Рыка   1(5)
9 ліпеня - Сан-Паўлу
    Грэцыя   1(3)  
    Нідэрланды   0(2)
1 ліпеня - Сан-Паўлу
      Аргенціна   0(4)   Матч за трэцяе месца
    Аргенціна   1
5 ліпеня - Бразіліа 12 ліпеня - Бразіліа
    Швейцарыя   0  
    Аргенціна   1     Бразілія   0
1 ліпеня - Сальвадор
      Бельгія   0       Нідэрланды   3
    Бельгія   2
    ЗША   1  


1/8 фінала правіць

28 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Бразілія   1:1 (1:1)
(3:2)
  Чылі Стадыён: Мінэйран,
  Белу-Арызонты
Гледачоў: 57,714
Суддзя:   Говард Уэб
Луіс   18'
Давід Луіс  
Віліян  
Марселу  
Халк  
Неймар  
Справаздача Санчэс   32'
  Маўрысіа Пінілья
  Алексіс Санчэс
  Чарлес Арангіс
  Марсела Дыяс
  Гансала Хара

28 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Калумбія   2:0 (1:0)   Уругвай Стадыён: Маракана,
  Рыа-дэ-Жанэйра
Гледачоў: 73,804
Суддзя:   Б'ёрн Койперс
Радрыгес   28'   50' Справаздача

29 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Нідэрланды   2:1 (0:0)   Мексіка Стадыён: Кастэлан,
  Фарталеза
Гледачоў: 58,817
Суддзя:   Педру Праэнса
Снейдэр   88'
Хюнтэлар   90+4' (пен.)
Справаздача Дос Сантас   48'

29 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Коста-Рыка   1:1 (0:0)
(5:3)
  Грэцыя Стадыён: Арэна Пернамбуку,
  Рэсіфі
Гледачоў: 41,242
Суддзя:   Бэнджамін Уільямс
Руіс   52'
Сельса Борхес  
Браян Руіс  
Джанкарла Гансалес  
Хаэль Кэмбэл  
Мікаэль Уманья  
Справаздача Папастатопулас   90+1'
  Канстанцінас Мітраглу
  Лазарас Хрыстадулопулас
  Хасэ Алебас
  Тэафаніс Гекас

30 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Францыя   2:0 (0:0)   Нігерыя Стадыён: Нацыянальны стадыён,
  Бразіліа
Гледачоў: 67,882
Суддзя:   Марк Гейгер
Пагба   79'
Ёба   90+1'
Справаздача

30 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Германія   2:1 (0:0)
(д.ч.)
  Алжыр Стадыён: Бейра-Рыа,
  Порту-Алегры
Гледачоў: 43,063
Суддзя:   Сандро Рычы
Шурле   92'
Озіль   120'
Справаздача Джабу   120+1'

1 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Аргенціна   1:0 (0:0)
(д.ч.)
  Швейцарыя Стадыён: Арэна Карынтыянс,
  Сан-Паўлу
Гледачоў: 63,255
Суддзя:   Ёнас Эрыксан
Дзі Марыя   118' Справаздача

1 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бельгія   2:1 (0:0)
(д.ч.)
  ЗША Стадыён: Фонтэ-Нова,
Сальвадор
Гледачоў: 51,227
Суддзя:   Джамэль Аймудзі
дэ Бройнэ   93'
Лукаку   105'
Справаздача Грын   107'

1/4 фінала правіць

4 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Францыя   0:1 (0:1)   Германія Стадыён: Маракана,
  Рыа-дэ-Жанэйра
Суддзя:   Нэстар Пітана
Справаздача Хумельс   13'

4 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія   2:1 (1:0)   Калумбія Стадыён: Кастэлан,
  Фарталеза
Суддзя:   Карлас Веласка Карбальё
Сілва   7'
Луіс   69'
Справаздача Радрыгес   80' (пен.)

5 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Аргенціна   1:0 (1:0)   Бельгія Стадыён: Нацыянальны стадыён,
  Бразіліа
Суддзя:   Нікола Рыцолі
Ігуаін   8' Справаздача

5 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Нідэрланды   0:0 (0:0)   Коста-Рыка Стадыён: Фонтэ-Нова,
Сальвадор
Суддзя:   Раўшан Ірматаў

Робін ван Персі  
Ар’ен Робен  
Уэслі Снейдэр  
Дзірк Кёйт  
Справаздача
  Сельса Борхес
  Браян Руіс
  Джанкарла Гансалес
  Крысціян Баланьяс
  Маркас Урэнья

1/2 фінала правіць

8 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія   1:7 (0:5)   Германія Стадыён: Мінэйран,
  Белу-Арызонты
Гледачоў: 58,141
Суддзя:   Марко Радрыгес
Аскар   90' Справаздача Мюлер   11'
Клозэ   23'
Кроас   24'   26'
Хедзіра   29'
Шурле   69'   79'

9 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Нідэрланды   0:0 (0:0)
(2:4)
  Аргенціна Стадыён: Арэна Карынтыянс,
  Сан-Паўлу
Гледачоў: 63,267
Суддзя:   Джунейт Чакыр

Рон Влар  
Ар’ен Робен  
Уэслі Снейдэр  
Дзірк Кёйт  
Справаздача
  Ліянель Месі
  Эсек’ель Гарай
  Серхіа Агуэра
  Максі Радрыгес

Матч за бронзу правіць

12 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія   0:3 (0:2)   Нідэрланды Стадыён: Нацыянальны стадыён,
  Бразіліа
Гледачоў: 68 034
Суддзя:   Джамэль Аймудзі
Справаздача ван Персі   3' (пен.)
Блінд   17'
Вейналдум   90+1'

Фінал правіць

13 ліпеня 2014
16:00 UTC-3
Германія   1:0 (0:0)
(д.ч.)
  Аргенціна Стадыён: Маракана,
  Рыа-дэ-Жанэйра
Гледачоў: 74738
Суддзя:   Нікола Рыцолі
Гётцэ   113'

Статыстыка правіць

Бамбардзіры правіць

6 галоў
5 галоў
4 галы
3 галы
2 галы
1 гол
Аўтагалы

Крыніца:[38]

Дыскваліфікацыі правіць

Найбольш вартая ўвагі дысцыплінарная справа ЧС-2014, дыскваліфікацыя нападаючага зборнай Уругвая Луіса Суарэса, пазбаўленага права гуляць на працягу дзевяці міжнародных матчаў з забаронай удзельнічаць у звязанай з футболам дзейнасці (у тым ліку адкрыцці любога стадыёна) на працягу чатырох месяцаў, пасля нападу на італьянскага абаронцу Джорджа К’еліні. Суарэс таксама быў аштрафаваны на CHF 100,000.

Узнагароды правіць

Выніковае становішча каманд правіць

М Каманда Гр М В Н П А ЗГ ПГ +/-
Прызёры
1   Германія G 7 6 1 0 19 18 4 +14
2   Аргенціна F 7 5 1 1 16 8 4 +4
3   Нідэрланды B 7 5 2 0 17 17 12 +5
Чацвёртае месца
4   Бразілія A 7 3 2 2 11 11 14 -3
Чвэрцьфіналісты
5   Калумбія C 5 4 0 1 12 12 4 +8
6   Бельгія H 5 4 0 1 12 6 3 +3
7   Францыя E 5 3 1 1 10 10 3 +7
8   Коста-Рыка D 5 2 3 0 9 5 2 +3
1/8 фінала
9   Чылі B 4 2 1 1 7 6 4 +2
10   Мексіка A 4 2 1 1 7 5 3 +2
11   Швейцарыя E 4 2 0 2 6 7 7 0
12   Уругвай D 4 2 0 2 6 4 6 -2
13   Грэцыя C 4 1 2 1 5 3 5 -2
14   Алжыр H 4 1 1 2 4 7 7 0
15   ЗША G 4 1 1 2 4 5 6 -1
16   Нігерыя F 4 1 1 2 4 3 5 -2
Групавы раўнд
17   Эквадор E 3 1 1 1 4 3 3 0
18   Партугалія G 3 1 1 1 4 4 7 -3
19   Харватыя A 3 1 0 2 3 6 6 0
20   Боснія і Герцагавіна F 3 1 0 2 3 4 4 0
21   Кот-д’Івуар C 3 1 0 2 3 4 5 -1
22   Італія D 3 1 0 2 3 2 3 -1
23   Іспанія B 3 1 0 2 3 4 7 -3
24   Расія H 3 0 2 1 2 2 3 -1
25   Гана G 3 0 1 2 1 4 6 -2
26   Англія D 3 0 1 2 1 2 4 -2
27   Паўднёвая Карэя H 3 0 1 2 1 3 6 -3
28   Іран F 3 0 1 2 1 1 4 -3
29   Японія C 3 0 1 2 1 2 6 -4
30   Аўстралія B 3 0 0 3 0 3 9 -6
31   Гандурас E 3 0 0 3 0 1 8 -7
32   Камерун A 3 0 0 3 0 1 9 -8

Факты правіць

У масавай культуры правіць

Тэма чэмпіянату была абыграная як галоўная сюжэтная лінія 16 эпізоду 25 сезону мультсерыялу «Сімпсаны», дзе галоўнага персанажа, Гамера Сімпсана, запрашаюць у Бразілію ў якасці суддзі футбольных гульняў. Згодна з вынікам эпізоду, пераможцам чэмпіянату становіцца каманда Германіі, якая выйграла фінальны матч супраць каманды Бразіліі з лікам 2:0.

Зноскі

  1. FIFA launches 2014 FIFA World Cup Legacy Trust Архівавана 1 ліпеня 2014.
  2. Пераможца чэмпіянату свету — 2014 атрымае $ 35 млн Архівавана 30 ліпеня 2014.
  3. Journey to Brazil 2014 begins Архівавана 11 ліпеня 2010.
  4. Brazil 2014 taking shape Архівавана 12 ліпеня 2010.
  5. Афіцыйны мяч атрымаў назву «Бразука»
  6. а б Adidas Brazuca — Назва афіцыйнага мяча выбрана бразільскімі заўзятарамі Архівавана 14 жніўня 2014.
  7. Nome da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca
  8. а б da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca(недаступная спасылка)
  9. Вrazuca
  10. Brazuca: Adidas Releases Its 2014 World Cup Ball
  11. FIFA.com — Financial report presented , Brazil 2014 slots & host countries decided Архівавана 30 красавіка 2011.
  12. «Арэна Карынтыянс» да ЧС гатовая!
  13. trios and support duos appointed for 2014 FIFA World Cup(недаступная спасылка) (англ.)
  14. & Assistant referees for the 2014 FIFA World Cup(недаступная спасылка) (англ.)
  15. FIFA drops linesman who ruled out Mexico 'goals' Архівавана 20 ліпеня 2014.
  16. Mexico’s disallowed goals add to World Cup’s incompetent officiating
  17. Месца Манданда ў заяўцы зборнай Францыі на ЧС-2014 зойме Руф'е (руск.)
  18. Франк Рибери не поедет на ЧМ-2014 (руск.)
  19. Франк Рыберы і Клеман Грэнье прапусцяць ЧС-2014 з-за траўмаў (руск.)
  20. Германия потеряла полузащитника перед стартом чемпионата мира Архівавана 26 мая 2014. (руск.)
  21. Гюндоган пропустит чемпионат мира (руск.)
  22. Ройс пропустит Чемпионат Мира
  23. Кристиан Бентеке пропустит Чемпионат мира в Бразилии (руск.)
  24. Стринич из-за травмы не поедет на чемпионат мира Архівавана 25 мая 2014. (руск.)
  25. ЧМ-2014. Тьяго Алькантара пропустит мундиаль (руск.)
  26. ЧМ-2014. Виктор Вальдес пропустит чемпионат мира (руск.)
  27. Тео Уолкотт пропустит чемпионат мира (руск.)
  28. I'll be on the plane to Brazil! Bolton midfielder Holden promises USA boss Klinsmann he'll be fit for World Cup spot (англ.)
  29. Футболист «Эвертона» и сборной Коста-Рики Овьедо заявил, что не сыграет на ЧМ Архівавана 9 сакавіка 2016. (руск.)
  30. Costa Rica striker Álvaro Saborío will miss World Cup with foot injury (англ.)
  31. ЧМ-2014. Кевин Стротман пропустит мундиаль (руск.)
  32. Монтоливо пропустит чемпионат мира (руск.)
  33. ЧМ-2014. Мундиаль пройдет без Радамеля Фалькао (руск.)
  34. Широков не полетит в Бразилию (руск.)
  35. Mexico defeats Ecuador in friendly, loses Montes for World Cup in process (англ.)
  36. Ecuador's Segundo Castillo out of World Cup (англ.)
  37. {Peralta out for Honduras with thigh injury (англ.)
  38. adidas Golden Boot Архівавана 31 снежня 2014.

Спасылкі правіць