Клас-Ян Хюнтэлар

нідэрландскі футбаліст

Клас-Ян Хюнтэлар (нідэрл.: Klaas-Jan Huntelaar; нар. 12 жніўня 1983, Вор-Дрэмпт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2006—2015). Хюнтэлар з’яўляецца пладавітым нападнікам[3] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[4], яго часцяком параўноўваюць па стылі з такімі ігракамі, як Марка ван Бастэн[5] і Руд ван Ністэльрой[6].

Футбол
Клас-Ян Хюнтэлар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дырк Клас-Ян Хюнтэлар
Мянушкі Паляўнічы, Клас-Ян Галтэлар
Нарадзіўся 12 жніўня 1983(1983-08-12)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Нідэрланды
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1988—1994 Нідэрланды Хюмела эн Кепель
1994—2000 Нідэрланды Дэ Графсхап
2000—2002 Нідэрланды ПСВ
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Нідэрланды ПСВ 1 (0)
2002—2003   Нідэрланды Дэ Графсхап 9 (0)
2003—2004   Нідэрланды АГОВВ 35 (26)
2004—2006 Нідэрланды Херэнвен 46 (34)
2006—2008 Нідэрланды Аякс 92 (76)
2008—2009 Іспанія Рэал Мадрыд 20 (8)
2009—2010 Італія Мілан 25 (7)
2010—2017 Германія Шальке 04 175 (82)
2017—2021 Нідэрланды Аякс 85 (45)
2021 Германія Шальке 04 9 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Нідэрланды Нідэрланды (да 17) 6 (3)
2001 Нідэрланды Нідэрланды (да 18) 2 (1)
2000—2002 Нідэрланды Нідэрланды (да 19) 20 (8)
2003 Нідэрланды Нідэрланды (да 20) 1 (0)
2004—2006 Нідэрланды Нідэрланды (да 21) 23 (18)
2006—2015 Нідэрланды Нідэрланды 76 (42)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра ПАР 2010
Бронза Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 чэрвеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

ПСВ правіць

У 2000 годзе шаснаццацігадовы Хюнтэлар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сезона 2002/03, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клуб з Эйндхавена ў чэмпіянаце Нідэрландаў.

«Дэ Графсхап» і «Апельдорн» правіць

Не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клуб «Дэ Графсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрландаў, але ні разу не здолеў забіць.

Улетку 2003 года ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клуб «Апельдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Хюнтэлару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёна.

«Херэнвен» правіць

Пасля таго, як ігрок вырашыў не падаўжаць свой ​​кантракт з ПСВ, «Херэнвен» набыў яго за 100 тысяч еўра. У першым сваім паўнавартасным сезоне ў вышэйшым дывізіёне Хюнтэлар забіў 17 галоў у 31 матчы і дапамог «Херэнвену» патрапіць у Кубак УЕФА. За палову сезона 2005/06 ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн еўра.

«Аякс» правіць

Хюнтэлар адразу дамогся поспеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам праз сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрландаў супраць «Роды». Па выніках сезона Хюнтэлар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.

«Рэал» правіць

У пачатку снежня 2008 года было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдскі «Рэал» дасягнулі пагаднення па трансферы футбаліста, 4 снежня прайшла цырымонія, у якой нідэрландскі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «каралеўскага клуба» і атрымаў футболку з нумарам 19.

«Мілан» правіць

7 жніўня 2009 года Хюнтэлар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 года з італьянскім «Міланам», сума трансферу склала каля 15 мільёнаў еўра.

«Шальке 04» правіць

31 жніўня 2010 года Хюнтэлар перайшоў у нямецкі «Шальке 04»[7], дзе да яго вярнулася яго ранейшая выніковасць.

Вяртанне ў «Аякс» правіць

1 чэрвеня 2017 года «Аякс» абвясціў аб вяртанні Хюнтэлара ў каманду[8].

У студзені 2021 года зноў далучыўся да «Шальке 04»[9], а па заканчэнні сезона 2020/21 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі і адразу забіў 2 мячы.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

  «Аякс»:

  «Шальке 04»:

Міжнародныя правіць

  Нідэрланды:

Зноскі

  1. Klaas-Jan Huntelaar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. KLAAS-JAN HUNTELAAR // Argentine Soccer Database
  3. «Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com.
  4. «The Hunter’s pursuit of excellence» Архівавана 9 ліпеня 2014.. FIFA.com.
  5. «Huntelaar follows Van Basten» Архівавана 7 красавіка 2008.. UEFA.com.
  6. Hodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph.
  7. «Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» Архівавана 2 верасня 2010. FC Schalke 04.de
  8. Хунтелар вернулся в «Аякс». by.tribuna.com.
  9. Хунтелар вернулся в «Шальке». 37-летний форвард подписал контракт до конца сезона. by.tribuna.com.

Спасылкі правіць