«Херэнвен» (нідэрл.: Sportclub Heerenveen, фрыз.: Sportklub It Hearrenfean) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Херэнвена. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрландаў 2009 года.

Херэнвен
SC Heerenveen logo.svg
Поўная назва Sportclub Heerenveen
Заснаваны 20 ліпеня 1920
Горад Херэнвен, Нідэрланды
Стадыён Абэ Ленстра
Умяшчальнасць: 26 800
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць
 
Дружына «Херэнвену» ў 1950 годзе.

Футбольны клуб «Херэнвен» быў заснаваны 20 ліпеня 1920 года ў аднайменным горадзе, які адносіцца да рэгіёна Фрысландыя[1]. Каманда двойчы змяняла свой назва спачатку на «Спартаан», а потым у 1922 годзе на варыянт «Херэнвен»[1]. У час нямецкай акупацыі Нідэрландаў клуб тры разы запар ставаўся чэмпіёнам Поўначы Нідэрландаў. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны клуб яшчэ шэсць разоў запар быў чэмпіёнам Поўначы, дамінаванне «Херэнвена» ў гэты перыяд было дасягнута дзякуючы выступам за клуб легендарнага фрызаўскага іграка Абэ Ленстра[1]. На перыяд Ленстры прыпадае неверагодная перамога «Херэнвена» над амстэрдамскім «Аяксам» у адной з самых вядомых гульняў у гісторыі нідэрландскага футболу[2]. Трываючы паражэнне з лікам 1:5 за 25 хвілін да канца, фрызская каманда здолела забіць сталічнаму клуба 5 мячоў у атрымаць перамогу з лікам 6:5[2].

У 1950-я гады «Херэнвен» страціў статус дамінуючага клуба ў рэгіёне, а пасля ўладкавання прафесійнага статуса нідэрландскага футболу Ленстра далучыўся да складу клуба «Энсхедэ». Да канца дзесяцігоддзя «Херэнвен» гуляў у Ээрстэдывізіі, аднак у хуткім часе клуб апусціўся на дывізіён ніжэй. У 1969—1970 гадах фрызскі клуб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне і вярнуўся ў Ээрстэдывізію, дзе на працягу двух сезонаў у 1970-я гады быў блізкі да выхаду ў Эрэдывізію[1]. Да 1974 года клуб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і каб забяспечыць яго выжыванне, ён быў падзелены на аматарскую і прафесійную секцыі.

У 1980-я гады клуб двойчы прасунуўся ў стадыю плэй-оф, але беспаспяхова абодва разы. Урэшце «Херэнвен» дасягнуў Эрэдывізіі ў 1990 годзе, стаўшы першым фрызскім клубам, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню. У дадатак дружыну ўзначальваў на той час фрызскі трэнер Фопэ дэ Гаан. Дэбютны сезон у Эрэдывізіі апынуўся няўдалым, бо клуб адразу страціў сваё месца ў элітным дывізіёне. У 1993 годзе «Херэнвен» дасягнуў фіналу Кубка Нідэрландаў, калі на той час яшчэ быў клубам другога дывізіён[2]. Фрызы атрымалі паражэнне з лікам 6:2. У тым жа годзе клуб з поўначы краіны вярнуўся ў Эрэдывізію. Праз год каманда пераехала на новы стадыён імя Абэ Ленстра, названы ў гонар былога выбітнага іграка клуба. У 1997 годзе «Херэнвен» зноў прасунуўся да фіналу кубка краіны, але другі раз трываў паражэнне.

Дасягненні

правіць
Актуальны на 10 лютага 2024 года
Паз. Імя Нар.
2   Аб Дэнзэл Хал 2001
4   Аб Свен ван Бек (капітан) 1994
5   Аб Павел Бахневіч 1996
6   Аб Сыб ван Отэле 2002
7   Аб Матс Кёлерт 1998
9   Нап Даніэль Карльсбак 2003
10   Нап Лаізас Лаізу (ар. Амонія) 2003
11   ПА Пеле ван Амерсфорт 1996
13   Бр Мікі ван дэр Харт 1994
14   ПА Чарлі Уэбстэр (ар. Чэлсі) 2004
15   Аб Хусейн Алі 2002
17   Нап Чэ Нюнелі 1999
18   Нап Іон Нікалаеску 1998
Паз. Імя Нар.
19   ПА Сіман Ульсан 1997
20   Нап Асамэ Саграўі 2001
21   ПА Джэнара Нюнюметэ 2002
22   Бр Бернт Клявербур 2005
23   Бр Ян Бекема 1996
24   Нап Патрык Волемарк (ар. Феенорд) 2001
25   Аб Натан Тжо-А-Он (ар. Суонсі Сіці) 2001
26   ПА Анас Тагіры 1995
28   ПА Люўк Броўверс (ар. Утрэхт) 1998
33   ПА Том Гае 1995
44   Бр Андрыс Ноперт 1994
45   Аб Олівер Браўдэ 2004

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць

Шаблон:Эрэдывізія чэмпіянату Нідэрландаў па футболе