Віктар Вальдэс

іспанскі футбаліст і трэнер

Ві́ктар Вальдэ́с і Арыба́с (ісп.: Víctor Valdés i Arribas, нар. 14 студзеня 1982, Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (брамнік) і трэнер. Больш за ўсё вядомы сваімі выступамі за «Барселону».

Футбол
Віктар Вальдэс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1982(1982-01-14)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Маладзёжныя клубы
1995—2000 Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2014 Іспанія Барселона 387 (-320)
2000   Іспанія Барселона C 16 (-?)
2000—2002   Іспанія Барселона B 77 (-155)
2015—2016 Англія Манчэстэр Юнайтэд 2 (-1)
2016   Бельгія Стандард 6 (-11)
2016—2017 Англія Мідлсбра 28 (-36)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Іспанія Іспанія (да 18) 11 (-4)
2001 Іспанія Іспанія (да 19) 3 (-1)
2001 Іспанія Іспанія (да 20) 1 (-1)
2002—2003 Іспанія Іспанія (да 21) 11 (-4)
2004—2011 Каталонія Каталонія 11 (-18)
2010—2014 Іспанія Іспанія 20 (-9)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Іспанія Мараталас юн.
2019 Іспанія Барселона юн.
2020—2021 Іспанія Орта
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачатак кар’еры правіць

Вальдэс нарадзіўся ў сям’і Агуэды Арыбас і Хасэ Мануэля Вальдэса. Мае двух братоў — старэйшага Рыкарда і малодшага Альвара. Трапіў у «Барселону» 1 ліпеня 1992 года з клуба «Пенья Сінка Копас». Але ўжо ў верасні з’ехаў з сям’ёй у Тэнэрыфэ і вярнуўся ў клуб толькі праз тры гады. У моладзевых структурах клуба Віктар праявіў сабе настолькі добра, што ўжо ў сезоне 2002/2003 быў пераведзены ў першую каманду.

Асноўны склад «Барселоны» правіць

На пачатку Вальдэс разглядаўся, як замена Раберта Банана, але ўжо ў канцы сезона пры трэнеры Радаміры Анцічы зрабіўся асноўным галкіперам клуба. У сезоне 2003/2004 замацаваў свой статус асноўнага брамніка. Правёўшы некалькі выдатных матчаў, дапамог «Барселоне» заняць другое месца. У наступным, чэмпіёнскім сезоне 2004/2005 «Барсы» правёў амаль усе матчы сваёй каманды, выйграўшы прыз Рыкарда Заморы. У сезоне 2005/06 дапамог «Барселоне» перамагчы другі раз запар у чэмпіянаце Іспаніі, а таксама выйграць другі раз у гісторыі Лігу чэмпіёнаў. У фінале спаборніцтва Вальдэс зрабіў некалькі выдатных сэйваў, і быў асабіста пахвалены трэнерам каталонцаў Франкам Райкардам пасля гульні. У гэтым сезоне, аднак, ён не заваяваў прыз Заморы, саступіўшы Санцьяга Каньісарэсу і пераможцу Хасэ Мануэлю Пінту. 17 мая 2007 года Вальдэс паўтарыў рэкорд Андоні Субісарэты, адстаяўшы ўвесь сезон без заменаў і не прапусціўшы аніводнай гульні. Нягледзячы на гэта, «Барселона» не здолела перамагчы ў чэмпіянаце Іспаніі трэці раз запар. Вальдэс трымае рэкорд клуба па сухіх хвілінах на еўрапейскай арэне. 1 красавіка 2008 года ён згуляў 250-ю гульню за «Барселону».

31 мая 2013 года Вальдэс аб’явіў аб тым, што не будзе прадоўжваць кантракт з «Барселонай».

26 сакавіка 2014 года падчас гульні з «Сельтай» Вальдэс парваў пярэдні крыжовы звязак і быў зменены. З-за гэта траўмы, Вальдэс прапусціў рэшту сезона і Чэмпіянат свету па футболе 2014. Меркаваны пераход Вальдэса ў «Манака» таксама быў сарваны з-за таго, што французскі клуб не захацеў падпісваць умову з траўмаваным іграком.

Апошнія гады правіць

У студзені 2015 года пасля поўнай рэабілітацыі іграка Віктар падпісаў 18-месячнае пагадненне з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці рэзервовага брамніка суайчынніка Давіда дэ Хеа[3]. Аднак, улетку Вальдэс пасварыўся ў галоўным трэнерам Луі ван Галам, з-за чаго не быў уключаны ў заяўку «Манчэстэр Юнайтэд» на новы сезон. Тым не менш, у летняе трансфернае акно ён так і не пакінуў клуб і заставаўся іграком манчэстэрцаў, хоць нават не трэніраваўся з камандай.

У студзені 2016 года было абвешчана аб арэндзе Вальдэса ў бельгійскім «Стандардзе»[4]. У складзе льежскага клуба выйграў Кубак Бельгіі. У красавіку пакінуў «Стандард» па заканчэнні тэрміну арэнды, а 10 чэрвеня «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб раставанні з Вальдэсам[5].

7 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Мідлсбра», які вярнуўся ў англійскую Прэм’ер-лігу[6]. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» зноў выбыў у Чэмпіёншып, і ў маі 2017 года Вальдэс пакінуў каманду[7]. У жніўні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Трэнерская кар’ера правіць

У 2018 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію Pro, працаваў у юнацкіх камандах аматарскага клуба «Мараталас» і «Барселоны». У маі 2020 года ўзначаліў клуб «Орта» з чацвёртага іспанскага дывізіёна[9]. Пакінуў клуб у студзені 2021 года.

Узнагароды правіць

«Барселона»:

«Стандард»:

Іспанія:

Зноскі

Спасылкі правіць