Тэнэры́фэ (ісп.: Tenerife) — востраў у Атлантычным акіяне, з’яўляецца часткай Канарскіх астравоў, правінцыі Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Аўтаномнай супольнасці Канары (Іспанія). Адміністрацыйны цэнтр вострава горад Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ — сталіца аднайменнай правінцыі і разам з горадам Лас-Пальмас на востраве Гран-Канарыя адна з дзвюх сталіц аўтаномнай супольнасці. На востраве знаходзіцца вулкан Тэйдэ, вышынёй 3718 метры, самая высокая гара Іспаніі.

Тэнэрыфэ
ісп.: Tenerife
Характарыстыкі
Плошча2 034 км²
Найвышэйшы пункт3 718 м
Насельніцтва908 555 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва446,68 чал./км²
Размяшчэнне
28°16′07″ пн. ш. 16°36′20″ з. д.HGЯO
АрхіпелагКанарскія астравы
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РэгіёнКанарскія астравы
ПравінцыяСанта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Тэнэрыфэ (Канарскія астравы)
Тэнэрыфэ
Тэнэрыфэ
Тэнэрыфэ (Канарскія астравы)
Тэнэрыфэ
Тэнэрыфэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самы вялікі востраў архіпелага і самы густанаселены з іспанскіх астравоў. Штогод востраў прымае найбольшую колькасць турыстаў на Канарскі архіпелаг у параўнанні з іншымі яго астравамі.

Спасылкі правіць