Лас-Пальмас
Лас-Пальмас (ісп.: Las Palmas) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы і разам з горадам Тэнэрыфэ, з'яўляецца сталіцай гэтай супольнасці. Амаль палова (45,9 %) насельніцтва на востраве Гран-Канарыя, на якім размяшчаецца горад, і 18,35 % ад усіх жыхароў астравоў жывуць у гэтым горадзе. Лас-Пальмас з'яўляецца найбуйнейшым горадам Еўрапейскага Звяза, які ляжаць па-за межамі еўрапейскага кантынента. Ён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы іспанскага вострава Гран-Канарыі, прыкладна ў 150 кіламетрах ад узбярэжжа паўночна-заходняй Афрыкі ў Атлантычным акіяне.
Лас-Пальмас
Las Palmas de Gran Canaria
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Горад быў заснаваны 24 чэрвеня 1478 года Хуанам Рэхонам і войскамі Кастыліі пасля перамогі над гуанчамі, карэнным насельніцтвам Канарскіх астравоў. У 1492 годзе Хрыстафор Калумб зрабіў прыпынак у Лас-Пальмасе перад сваім першым плаваннем у Амерыку. На зваротным шляху ў Іспанію ён таксама спыняўся ў горадзе. Сёння ў яго гонар названы музей у гарадскім квартале Вегета.
У канцы XVI стагоддзя, гэта значыць у 1595 годзе, на востраў было зусім некалькі нападаў з боку англійскіх карсараў, як Джона Хокінса і Фрэнсіса Дрэйка. Аднак Лас-Пальмас не быў узяты. Горад выстаяў і пад націскам галандскага мараплаўцы П'ера ван дэр Доеса ў 1599 годзе. 28 чэрвеня 1599 года здарылася вырашальная бітва паміж галандскімі і іспанскімі войскамі, пасля якой Галандыя была вымушаная раз і назаўжды забыцца пра прэтэнзіі на Канарскія астравы. У гонар гэтай перамогі быў пабудаваны Сабор Канарскіх астравоў (па-іспанску: Catedral de Canarias), прысвечаны Святой Ганне, заступніцы горада.
КліматПравіць
Лас-Пальмас мае субтрапічны клімат, з мяккай і цёплай тэмпературай на працягу ўсяго года. Паводле даследавання, праведзенага Томасам Уітмарам, аўтарам прац па кліматалогіі Сіракузскага ўніверсітэта ў ЗША, Лас-Пальмас карыстаецца «лепшы кліматам у свеце»[1].
Халоднае Канарскае цячэнне астуджае горад, пры гэтым адначасова зніжаючы колькасць ападкаў, у выніку чаго за год выпадае крыху больш за 100 мм ападкаў. Міжсезонныя ваганні дзякуючы ўплыву Азорскага антыцыклону невялікія.
Гарады-пабрацімыПравіць
Зноскі
- ↑ Gran Canaria Weather – The best climate in the world Архівавана 10 верасня 2019.. Monteleon-Grancanaria.com
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лас-Пальмас
- Афіцыйны сайт