Ві́га (ісп.: Vigo [ˈbiɣo], галіс.: Vigo) — важны партовы і прамысловы горад на паўночным захадзе Іспаніі. Размешчаны ў правінцыі Пантэведра, якая адносіцца да аўтаномнага рэгіёна Галісія.

Горад
Віга
Vigo
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
109,1 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
299 088 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+34 986
Паштовы індэкс
362--
Аўтамабільны код
PO
Афіцыйны сайт
Віга на карце Іспаніі ±
Віга (Іспанія)
Віга
Віга (Галісія)
Віга

Насельніцтва Віга складае 299 тысяч жыхароў, уключаючы прыгарады — 420 тысяч. Ён з’яўляецца найбуйнейшым горадам Галісіі, а таксама ўніверсітэцкім горадам.

Гісторыя

правіць

Горад быў заснаваны рымлянамі, аднак амаль ніякіх пабудоў пары Старажытнага Рыма не захавалася. У Сярэднявеччы Віга быў невялікай вёскай, якая размяшчалася на тэрыторыі партугаламоўных суседніх гарадоў, як Туі. Вёска некалькі разоў цярпела ад нападаў вікінгаў. Тым не менш, колькасць жыхароў была настолькі малая, што Віга нават не лічыўся рэальнай вёскай да, прыкладна, XV стагоддзя.

У 1529 годзе Карл V даў Віга права весці гандаль з Амерыкай. На працягу XVI і XVII стагоддзяў Віга быў атакаваны некалькі разоў. У 1585 і 1589 гадах Фрэнсіс Дрэйк здзейсніў набег на горад і часова яго заняў, у выніку чаго шматлікія будынкі былі спалены. Праз некалькі дзесяцігоддзяў турэцкі флот паспрабаваў напасці на горад. З-за такой вялікай колькасці набегаў у 1656 годзе вакол горада былі пабудаваны сцены. Да гэтага часу яны часткова захаваліся. За гэты час, нягледзячы на сталыя атакі горада, Віга пашырыў гандаль, дзякуючы чаму яму быў дадзены шэраг прывілеяў ад каралёў Іспаніі.

У 1702 годзе падчас вайны за іспанскую спадчыну ў заліве Віга англійскія піраты разрабавалі іспанскія галеоны, нагружаныя багаццямі з Амерыкі.

Эканоміка

правіць

Віга з’яўляецца адным з вядучых прамысловых раёнаў у Галісіі. У горадзе маюцца аўтамабільныя заводы, верфы і дапаможныя вытворчасці. У Віга размешчаны завод PSA Peugeot Citroën, які за 2007 год выпусціў у агульнай складанасці 545 тысяч аўтамабіляў, з якіх больш за 82% былі прададзеныя за межы Іспаніі.

Славутасці

правіць
  • Іслас-Сіес — тры вострава ў бухце Віга, да дзвюх з якіх можна дабрацца паромам. Архіпелаг памерам у 433 га — не толькі папулярнае месца адпачынку з цудоўнымі пляжамі, але і прыродаахоўная зона, месца гнездавання чаяк, бакланаў і шэрых чапляў. Пляж вострава Ілья-Нортэ быў уключаны брытанскай газетай «Гардыян» у дзясятку лепшых пляжаў свету.
  • Стары горад, рыбацкі квартал Berbés і гавань.
  • У Віга знаходзіцца адзіны ў Галісіі заапарк плошчай у 45 тыс. кв. м, размешчаны на гары вышынёй у 240 м, у якім утрымліваецца каля 600 жывёл.
  • Кастра, старая крэпасць Віга ў паўднёвай частцы горада.
  • Понтэ-дэ-Рандэ, падвесны мост, які злучае берагі глыбокай бухты і пераходзячы ў шашу пантэведра.
  • Тэатр Гарсія Барбон (1927, архітэктар Антоніа Паласіяс).
  • Скіт дэ-ла-Гіа.
  • Замак-музей Кінёнес-дэ-Леон.

Гарады-пабрацімы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць