Верф (нідэрл.: werf) — месца пабудовы і рамонту суднаў.

Гдыньская суднаверф

Прадпрыемства для пабудовы і/або рамонту суднаў і караблёў. Як правіла, размяшчаецца на беразе акіяна, мора, ракі, возера, аднак існуюць і плывучыя верфі, для адносна невялікіх суднаў. Верф звычайна ўяўляе сабой шэраг збудаванняў: докаў, цэхаў, стапеляў, элінгаў, майстэрняў, складоў і г. д.

Першая з вядомых верфяў датуецца 3000 — 2778 гг. да нашай эры (Егіпет). З XVII стагоддзя становяцца неад'емнай часткай адміралцействаў. У сучаснай мове верф можа звацца як суднаверф, суднабудаўнічы або суднарамонтны завод.

Спасылкі правіць