Галісійская мова
Галісійская мова (galego) — мова раманскай групы, належыць да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Мова Галісіі, паводле пункта 2 артыкула 3 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года і артыкула 5 Статута пра аўтаномію Галісіі, нароўні з іспанскай ёсць афіцыйнай. На галісійскай мове гаворыць карэннае насельніцтва гістарычнай вобласці Галісія на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Паводле прыблізных ацэнак агульная колькасць гаворачых на галісійскай мове ў 2-й палове XX стагоддзя складала каля 4 мільёнаў чалавек — 2 мільёны 700 тысяч у Галісіі, 1 мільён — у краінах Новага Свету, каля 250 тысяч — у Іспаніі па-за Галісіяй. У гістарычным плане дыялекты галісійскай мовы больш архаічныя, бліжэйшымі да агульнараманскай мовы Галецыі (лац. Gallaecia, Callaetia, Galecia), і большай часткай яны аўтахтоннае развіццё народнай лаціны на яе тэрыторыі, тым часам як дыялекты партугальскай мовы вытворныя ад іх і не аўтахтонныя, а прынесены на тэрыторыю сучаснай Партугаліі падчас Рэканкісты.
Галісійская мова | |
---|---|
Саманазва | galego [gaˈlego] |
Краіны | — |
Рэгіёны | Галісія, Эль-Б'ерса (Леон), захад Саморы, поўнач Траз-уж-Монтыш і Мінью |
Афіцыйны статус | Галісія |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Каралеўская галісійская акадэмія |
Агульная колькасць носьбітаў | 3,2 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | гал 147 |
ISO 639-1 | gl |
ISO 639-2 | glg |
ISO 639-3 | glg |
WALS | glc |
Ethnologue | glg |
Linguasphere | 51-AAA-ab |
IETF | gl |
Glottolog | gali1258 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сучаснае становішча
правіцьАгулам | Заўсёды | Часам | Ніколі | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Агулам | 2 587 407 | 1 470 836 | (56,84 %) | 783 780 | (30,29 %) | 332 791 | (12,86 %) |
Ад 5 да 9 гадоў | 101 840 | 38 329 | (37,63 %) | 48 651 | (47,77 %) | 14 860 | (14,50 %) |
Ад 10 да 14 гадоў | 122 747 | 50 891 | (41,46 %) | 60 430 | (49,23 %) | 11 426 | (9,30 %) |
Ад 15 да 19 гадоў | 156 950 | 69 760 | (44,44 %) | 66 343 | (42,27 %) | 20 847 | (13,28 %) |
Ад 20 да 24 гадоў | 207 341 | 95 008 | (45,82 %) | 77 044 | (37,15 %) | 35 289 | (17,01 %) |
Ад 25 да 29 гадоў | 213 402 | 96 059 | (45,01 %) | 79 586 | (37,29 %) | 37 757 | (17,69 %) |
Ад 30 да 34 гадоў | 201 392 | 94 785 | (47,06 %) | 72 506 | (36,00 %) | 34 101 | (16,93 %) |
Ад 35 да 39 гадоў | 193 342 | 96 992 | (50,16 %) | 65 641 | (33,95 %) | 30 709 | (15,88 %) |
Ад 40 да 44 гадоў | 191 180 | 104 074 | (54,43 %) | 60 615 | (31,70 %) | 26 491 | (13,85 %) |
Ад 45 да 49 гадоў | 174 056 | 100 166 | (57,54 %) | 51 965 | (29,85 %) | 21 925 | (12,59 %) |
Ад 50 да 54 гадоў | 168 473 | 102 227 | (60,67 %) | 46 607 | (27,66 %) | 19 639 | (11,65 %) |
Ад 55 да 59 гадоў | 163 029 | 106 103 | (65,08 %) | 39 920 | (24,48 %) | 17 006 | (10,43 %) |
Ад 60 да 64 гадоў | 135 040 | 94 459 | (69,94 %) | 27 844 | (20,61 %) | 12 737 | (9,43 %) |
Больш за 65 гадоў | 558 615 | 421 983 | (75,54 %) | 86 628 | (15,50 %) | 50 004 | (8,95 %) |
Дата | Разумеюць | Размаўляюць | Чытаюць | Пішуць |
---|---|---|---|---|
1991 | 96,96 % | 91,36 % | 49,30 % | 34,85 % |
2001 | 99,16 % | 91,04 % | 68,65 % | 57,64 % |
Дыялекты
правіцьУ галісійскай мове вылучаюць тры групы дыялектаў, кожная мае свае асаблівасці. Заходні дыялект распаўсюджаны ў раёне Рыяс-Бахас (галіс. Rías Baixas, ісп. Rías Bajas), аж да Сант’яга-дэ-Кампастэла. Цэнтральны дыялект займае большую частку тэрыторыі Галісіі, а ўсходні дыялект распаўсюджаны на крайнім усходзе Галісіі і ў памежных зонах Леона і Самора. Асноўныя адрозненні гэтых дыялектаў — gheada і seseo.
Гэтая класіфікацыя не адзіная. Паводле Б. П. Нарумава, Р. Карбальё Калер вылучае чатыры дыялекты:
- Паўднёва-заходні дыялект — характэрныя фанетычныя адрозненні seseo і gheada, перадарсальная артыкуляцыя s, захаванне -n < лац. -anu, -ana: irmán «брат», «сястра», утварэнне формы множнага ліку імёнаў на -l па мадэлі animal — animás «жывёл|| а, -ы».
- Паўночна-заходні дыялект характарызуецца seseo толькі ў канчатковай пазіцыі — lus замест luz «святло», gheada; апіка-альвеалярная артыкуляцыя s, адпадзенне -n у імёнах irmá, irmás «брат, -ы», «сястр|| а, -ы», утварэнне множнага ліку імёнаў на -l, як у паўднёва-заходнім дыялекце.
- Цэнтральны дыялект характарызуецца адсутнасцю seseo і gheada, апіка-альвеалярнай артыкуляцыяй s, пераходам лац. -anu > -ao і лац. -ana > -a: irmao «брат», irmá «сястра», утварэння множнага ліку імёнаў на -l, як у заходніх дыялектах.
- Усходні дыялект характарызуецца тымі ж рысамі, што і цэнтральны дыялект, але ўтварэнне множнага ліку імёнаў на -l, -n адбываецца па мадэлі animal — animáis «жывёл|| а, -ы», can — cais «сабак|| а, -і».
Геаграфічнае распаўсюджанне
правіцьНа галісійскай мове размаўляе звыш за 3 млн чалавек у Галісіі і галісійскіх супольнасцях у астатняй Іспаніі (Мадрыд, Барселона), у Амерыцы (найперш, у Буэнас-Айрэсе, Каракасе, Мантавідэа, Гаване і Мехіка) і ў Еўропе. Апроч Галісіі на галісійскай таксама гавораць на захадзе Эль-Б’ерса (Леон) і ў вёсцы Санабрыя (Самора), паводле дамовы паміж Упраўленнем адукацыі ўрада Галісіі і Упраўленнем адукацыі Кастыліі і Леона, у гэтых мясцінах вядзецца выкладанне галісійская мовы.
У трох муніцыпіях правінцыі Касерэс у даліне Халама (Вальвердэ-дэль-Фрэсна, Эльхас і Сан-Марцін-дэ-Трэвеха) гавораць на фале (ісп. Fala de Xálima), мове, датычна якой сярод навукоўцаў няма згоды ці яна самастойная, як галісійская і партугальская, ці старажытнапартугальская з леонскім і іспанскім суперстратам.
Некаторыя лінгвісты трымаюцца думкі, што мова эанаўега, або галісійска-астурыйская, якой гавораць ў памежных вёсках Астурыі, у камарцы Эа-Навія (ісп. Eo-Navia), таксама галісійская.
Спасылкі
правіць- Аўтаматычны перакладчык іспанскі <-> галісійскі (галіс.)
- Сайт галісійскай каралеўскай акадэміі Архівавана 15 верасня 2020. (галіс.)
- Галісійскі морфасінтаксіс Архівавана 5 сакавіка 2007. (галіс.)
- Ethnologue (англ.)
- Слоўнікі галісійскай мовы Архівавана 29 сакавіка 2007. (ісп.)
- Заканадаўства, якое тычыццагалисийского языка Архівавана 29 мая 2007. (галіс.)
- Seminario de Lingüística Informática da Universidade de Vigo (англ.) (галіс.)
- OrtoGal — Арфаграфічны карэктар галісійскай мовы (галіс.)
- Instituto da Lingua Galega (галіс.)
- Інфармацыя па галісійскіх дыялектах (галіс.)
- English-Galician CLUVI Online Dictionary (англ.) (галіс.)
- Biblioteca Virtual Galega (галіс.)
- Normenstreit in Galicien — Versuch einer Erklärung Архівавана 26 красавіка 2007. (ням.)
- www.galicistik.de (ням.)