Сан-Антоніа
горад у штаце Тэхас, ЗША
Сан-Антоніа (англ.: San Antonio, мянушка: «Горад на беразе ракі») — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёва-цэнтральнай частцы штата Тэхас. Адміністрацыйны цэнтр акругі Бэр. Сан-Антоніа з'яўляецца 2-м па колькасці жыхароў горадам Тэхаса і 7-м у ЗША (1,2 млн. жыхароў паводле звестак на 2005 год). Цэнтр прамысловасці і турызму. У Сан-Антоніа знаходзіцца крэпасць Алама — знак здабыцця незалежнасці Тэхаса.
Горад
Сан-Антоніа
City of San Antonio
| ||||||||||||||||||||||||||||
Эканоміка
правіцьСан-Антоніа мае 4 напрамкі ў развіцці сваёй эканомікі: фінансавыя паслугі, ахова здароўя, нацыянальная абарона і турызм.
Спорт
правіцьГарады-пабрацімы Сан-Антоніа
правіць- Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя (ісп.: Las Palmas de Gran Canaria), Іспанія
- Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (ісп.: Santa Cruz de Tenerife), Іспанія
- Гаасюн (кіт. спр. 高雄, піньінь Gāoxióng), Тайвань
- Кумамота (яп.: 熊本市), Японія
- Гвадалахара (ісп.: Guadalajara), Мексіка
- Мантэрэй (ісп.: Monterrey), Мексіка
- Кванджу (кар.: 광주), Паўднёвая Карэя
- Тбілісі (груз. თბილისი), Грузія
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://www.sanantonio.gov/mayor Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Антоніа