Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Сілвештры Варэла
Silvestre Varela at Exponor (2011).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сілвештры Мануэл Гансалвіш Варэла
Нарадзіўся 2 лютага 1985(1985-02-02) (34 гады)
Грамадзянства Flag of Portugal.svg Партугалія
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя правы вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Белененсіш
Нумар 20
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1993 — 2001 Партугалія Пашкадорыш
2001 — 2004 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера*
2004 — 2009 Партугалія Спортынг (Лісабон) 2 (0)
2004 — 2005   Партугалія Каса Пія 36 (11)
2006 — 2009   Партугалія Віторыя (Сетубал) 45 (4)
2007 — 2008   Іспанія Рэкрэатыва 22 (0)
2008 — 2009 Партугалія Эштрэла (Амадора) 28 (5)
2009 — 2017 Партугалія Порту 141 (33)
2014   Англія Вест Бромвіч Альбіён 7 (1)
2015   Італія Парма 19 (3)
2017 — 2019 Турцыя Кайсерыспор 55 (3)
2019 — Партугалія Белененсіш
Нацыянальная зборная**
2003 Партугалія Партугалія (да 18) 5 (1)
2003 — 2004 Партугалія Партугалія (да 19) 13 (4)
2004 — 2005 Партугалія Партугалія (да 20) 5 (2)
2004 — 2007 Партугалія Партугалія (да 21) 28 (8)
2010 — 2015 Партугалія Партугалія 27 (5)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 чэрвеня 2015.

Сілве́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла[1] або Сілвестрэ Варэла (парт.: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нар. 2 лютага 1985, Алмада, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Белененсіш» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ераПравіць

«Спортынг»Правіць

Варэла з’яўляецца выхаванцам акадэміі клуба «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынга». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клуб «Каса Пія». У сезоне 2005/06 Варэла правёў першыя 4 матчы за «Спортынг». У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у іспанскі клуб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.

У чэрвені 2008 года Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсезонні ён быў прададзены ў клуб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сезон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.

«Порту»Правіць

3 сакавіка 2009 года Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам «Порту»[2]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах свабоднага агента 1 ліпеня таго ж года[3].

У сваім першым сезоне ў «Порту» Варэла займаў пазіцыю другога нападніка пасля калумбійскага іграка Радамеля Фалькаа. У сакавіку 2010 года Сілвештры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Вест Бромвіч Альбіён» тэрмінам на адзін сезон, аднак у студзені 2015 года апынуўся ў складзе «Пармы». Улетку 2015 года вярнуўся ў «Порту».

У студзені 2017 года пасля сямі з паловай гадоў у «Порту» пакінуў каманду, стаўшы іграком турэцкага «Кайсерыспора», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года перайшоў у «Белененсіш».

Міжнародная кар’ераПравіць

3 сакавіка 2010 года Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітая, у якой яго зборная атрымала перамогу з лікам 2:0.

ДасягненніПравіць

«Порту»

Зноскі

СпасылкіПравіць