Марселу Віейра

бразільскі футбаліст

Марселу Віейра да Сілва Жуніяр[4] (парт.: Marcelo Vieira da Silva Júnior; нар. 12 мая 1988, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія), больш вядомы як проста Марселу або Марсела — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Флуміненсі». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2006—2018). Вядомы па выступах за мадрыдскі «Рэал».

Футбол
Марселу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марселу Віейра да Сілва Жуніяр
Нарадзіўся 12 мая 1988(1988-05-12)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Іспанія
Рост 174 см[3]
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Флуміненсі
Нумар 12
Маладзёжныя клубы
2002—2005 Бразілія Флуміненсі
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Бразілія Флуміненсі 30 (6)
2007—2022 Іспанія Рэал Мадрыд 386 (26)
2022—2023 Грэцыя Алімпіякос 10 (3)
2023— Бразілія Флуміненсі
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Бразілія Бразілія (да 17) 3 (1)
2007 Бразілія Бразілія (да 20) 4 (0)
2008—2012 Бразілія Бразілія (алімп.) 12 (1)
2006—2018 Бразілія Бразілія 58 (6)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Пекін 2008 футбол
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Марселу пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клуба «Флуміненсі», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.

Марселу далучыўся да складу мадрыдскага «Рэала» падчас студзеньскага трансфернага акна ў 2007 годзе. Па прыбыцці прэзідэнт каралеўскага клуба Рамон Кальдэрон сказаў, што малады ігрок вельмі важны для клуба. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Раберту Карлуса на левым флангу абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сметанковыя» трывалі паражэнне з лікам 0:2. 14 красавіка 2007 года трэнер мадрыдцаў Фабіа Капэла ўпершыню выпусціў іграка ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінга», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паражэнне з лікам 1:2.

У сезоне 2007/08 Марселу правёў амаль усе матчы клуба пад кіраўніцтвам Бернда Шустэра. Яго здольнасці, хуткасць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным іграком для «Рэала». Аднак ужо 2009 год стаў для іграка няўдалым, бо новы трэнер клуба Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргенцінцу Габрыэлю Хайнцэ. Аднак пасля сыходу трэнера, Марселу зноў пачаў праходзіць у склад каманды.

У сезоне 2021/22 Марселу быў капітанам «Рэала». У маі 2022 года абаронца абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона[5]. У чэрвені «Рэал» пацвердзіў, што Марселу пакідае клуб па заканчэнні кантракта.

У верасні 2022 года стаў іграком грэчаскага «Алімпіякоса». У лютым 2023 года разарваў кантракт з клубам і хутка далучыўся да «Флуміненсі».

Міжнародная кар’ера правіць

Марселу забіў гол у сваім дэбютным матчы супраць зборнай Уэльса, матч скончыўся перамогай зборнай Бразіліі з лікам 2:0.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Рэал»

«Флуміненсі»

Міжнародныя правіць

Бразілія

Крыніцы правіць

  1. Marcelo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MARCELO viera da silva junior // Argentine Soccer Database
  3. а б https://www.realmadrid.com/futbol/plantilla/marcelo-vieira-da-silva
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Марсело покидает "Реал". football.by

Спасылкі правіць