ФК Алімпіякос Пірэй
«Алімпіякос» (грэч.: Ολυμπιακός) — грэчаскі футбольны клуб з горада Пірэй. Заснаваны ў 1925 годзе. 45-разовы чэмпіён Грэцыі, 28-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым паспяховым клубам у гісторыі грэчаскага футбола, а таксама ёсць адной з чатырох каманд, якія ніколі не выляталі з першага дывізіёна. У еўрапейскіх спаборніцтвах клуб двойчы дасягаў фіналу, у Лізе чэмпіёнаў сезоне 1998/99 і Кубка кубкаў сезоне 1992/93. «Алімпіякос» таксама з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў.
Алімпіякос Пірэй | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | ΠΑΕ Ολυμπιακός Σύνδεσμος Φιλάθλων Πειραιώς | |||
Заснаваны | 10 сакавіка 1925 | |||
Горад | Пірэй, Грэцыя | |||
Стадыён |
Караіскакіс Умяшчальнасць: 32 115 |
|||
Уладальнік | Эвангелас Марынакіс[d] | |||
Прэзідэнт | Эвангелас Марынакіс[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Суперліга | |||
2018/19 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым папулярным грэчаскім клубам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клуб мае доўгую і даўнюю канкурэнцыю з клубам «Панатынаікос», з якімі яны аспрэчваюць дэрбі звечных ворагаў.
ГісторыяПравіць
«Алімпіякос» заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяццю братамі Янісам, Дыносам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопуласамі. У 1930-х гадах клуб атрымаў поспех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэю ў 1925, 1926, 1927 гадах[1]. У сезоне 1930/31 «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопуласы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іх асабістым садзейнічанні пачалося будаўніцтва стадыёна «Караіскакіс».
СкладПравіць
Станам на люты 2021 года.
|
|
Зноскі
- ↑ Peiraias Regional Championship RSSSF.com
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Алімпіякос Пірэй
- Афіцыйны сайт
- «Алімпіякос» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- «Алімпіякос» ў сацыяльнай сетцы «Twitter»