Стэ́ван Явеціч (сербахарв.: Стeвaн Joвeтић; нар. 2 лістапада 1989, Цітаград, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Манака» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Па стылі гульні яго параўноўваюць з Раберта Баджа.

Футбол
Стэван Явеціч
Stevan jovetic.JPG
Агульная інфармацыя
Мянушка Jo-Jo (Ё-ё)
Нарадзіўся 2 лістапада 1989(1989-11-02)[1][2][3] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Манака
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2000—2003 Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Младаст (Падгорыца)
2003—2006 Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Партызан (Бялград) 2 (0)
2006—2008 Сцяг Сербіі Партызан (Бялград) 49 (13)
2008—2013 Сцяг Італіі Фіярэнціна 116 (59)
2013—2016 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 30 (8)
2015—2016   Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 26 (6)
2016—2017 Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 5 (0)
2017   Сцяг Іспаніі Севілья 21 (6)
2017— Сцяг Францыі Манака
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2010 Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя (да 21) 6 (2)
2007— Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 46 (23)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 жніўня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2017
Commons-logo.svg Стэван Явеціч на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Стэван Явеціч дэбютаваў на прафесійным узроўні за клуб «Партызан» (Бялград) 9 красавіка 2006 года, у 16-гадовым узросце. 2 жніўня 2007 года, у 17-гадовым узросце, зрабіў свой першы хет-трык у матчы Кубка УЕФА са «Зрыньскім»[4]. Пасля сыходу ў дортмундскую «Барусію» Антоніа Рукавіны Явеціч замяніў яго на пасадзе капітана каманды, стаўшы самым маладым капітанам у гісторыі клубу ва ўзросце 17 гадоў, 10 месяцаў і 21 дня (папярэдні рэкорд належаў Альберту Надзю, якому было 19 гадоў)[5]. 31 кастрычніка 2012 яшчэ маладзейшым за Явеціча капітанам стане Нікола Нінкавіч[6].

10 мая 2008 клуб Серыі А «Фіярэнціна» набыў нападніка за 8 млн фунтаў. Першы свой гол за новы клуб Явеціч забіў з пенальці 5 красавіка 2009 у браму «Аталанты»[7].

На перадсезоннай трэніроўцы ў 2010 годзе Стэван Явеціч атрымаў траўму і быў вымушаны прапусціць увесь сезон[8]. Наступны сезон пачаў у выдатнай форме, адразу зрабіўшы дубль у матчы з «Пармай».

19 ліпеня 2013 года перайшоў у клуб англійскай Прэм'ер-лігі «Манчэстэр Сіці» за суму £22 мільёны[9]. Ён выбраў сабе 35 нумар, такі, які меў і ў «Партызане». Дэбют за манчэстэрскі клуб адбыўся 14 верасня ў выязным матчы супраць «Сток Сіці»[10], а першы гол забіў 24 верасня ў браму «Уігана»[11].

31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Явеціча ў італьянскі «Інтэрнацыянале» на правах палутарагадавой арэнды з правам выкупу[12]. У ліпені 2016 года міланцы актывіравалі опцыю выкупу Явеціча. Аднак, у сезоне 2016/17 ён страціў месца ў складзе «Інтэрнацыянале», правёўшы за паўгады толькі пяць матчаў Серыі A.

У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»[13]. Дэбютаваў за клуб 12 студзеня, забіўшы гол у браму мадрыдскага «Рэала» ў Кубку Іспаніі (выніковы лік 3:3). Праз тры дні зноў забіў «Рэалу», ужо ў чэмпіянаце, чым прынёс «Севільі» перамогу і перарваў 40-матчавую серыю мадрыдскага клуба без паражэнняў. У чэрвені 2017 года «Севілья» адмовілася выкупляць нападніка ў «Інтэра», і той вярнуўся ў Італію.

У жніўні 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манака»[14].

МіжнароднаяПравіць

 
Явеціч у форме нацыянальнай зборнай

Явеціч трапіў у першы склад зборнай Чарнагорыі, упершыню скліканай у 2007 годзе, і рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную[15]. Першы гол на міжнародным узроўні забіў 20 жніўня 2008 года ў выязным матчы са зборнай Венгрыі.

УзнагародыПравіць

КлубныяПравіць

Партызан
Манчэстэр Сіці

ЗноскіПравіць

  1. Stevan Jovetic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. STEVAN JOVETIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Stevan Jovetić // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Partizan deklasirao Zrinjski 5:0 (in Serbian). B92.net. Retrieved on 8 January 2012.
  5. Partizan deny Jovetic deal. Skysports.com (18 February 2008). Retrieved on 8 January 2012.
  6. Ninković nasledio Jovetića i postao najmlađi kapiten u istoriji Partizana. Blic.rs (31 October 2012). Retrieved on 13 September 2013.
  7. Stevan Jovetic Happy With First Fiorentina Goal. Goal.com (7 April 2009). Retrieved on 8 January 2012.
  8. Salvatore Landolina. Fiorentina’s Stevan Jovetic out for up to seven months with knee ligament damage (англ.)  (4 жніўня 2010). Праверана 7 лютага 2015.
  9. «Manchester City: Stevan Jovetic completes move from Fiorentina» BBC Sport. 19 July 2013. Retrieved 19 July 2013.
  10. «Stoke 0-0 Manchester City» BBC Sport. 14 September 2013. Retrieved 17 September 2013.
  11. «Manchester City 5-0 Wigan» BBC Sport. 24 September 2013. Retrieved 24 September 2013.
  12. Стеван Йоветич на правах аренды перешел в "Интер" football.by
  13. Стеван Йоветич перешел в "Севилью" football.by
  14. «Монако» объявил о переходе Йоветича by.tribuna.com
  15. Viola land Jovetic coup. Skysports.com (31 May 2008). Retrieved on 8 January 2012.

СпасылкіПравіць