Арыбэ Перальта

Ары́бэ Пера́льта Маро́нес (ісп.: Oribe Peralta Morones; нар. 12 студзеня 1984, Тарэон, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік клуба «Гвадалахара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі. Алімпійскі чэмпіён 2012 года ў Лондане, а таксама найлепшы футбаліст КАНКАКАФ 2013 года.

Футбол
Арыбэ Перальта
Oribe Peralta Selección Mexicana.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арыбэ Перальта Маронес
Мянушка El Cepillo («Шчотка»)
Нарадзіўся 12 студзеня 1984(1984-01-12)[1][2][3] (39 гадоў)
Грамадзянства Flag of Mexico.svg Мексіка
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мексіка Гвадалахара
Нумар 24
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Мексіка Манаркас Марэлія 2 (0)
2003—2004 Мексіка Леон 33 (10)
2004—2006 Мексіка Мантэрэй 64 (11)
2005   Мексіка Гвадалахара 0 (0)
2006—2014 Мексіка Сантас Лагуна 225 (82)
2009   Мексіка Хагуарэс Ч’япас 35 (12)
2014—2019 Мексіка Амерыка 182 (60)
2019— Мексіка Гвадалахара 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2018 Мексіка Мексіка 67 (26)
2011—2016 Мексіка Мексіка (алімпійская) 16 (11)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Лондан 2012 футбол
Панамерыканскія гульні
Золата Гвадалахара 2011 футбол
Залатыя Кубкі КАНКАКАФ
Золата ЗША/Канада 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Перальта дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб «Марэлія» 22 лютага 2003 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амерыкі». Пазней Арыбэ перайшоў у склад клуба другога дывізіёна «Леон». Паводле вынікаў сезона Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клуб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасля гэтага ігрок далучыўся да складу клуба «Мантэрэй», аднак свае зорныя сезоны ігрок правёў у клубе «Сантас Лагуна», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Мексікі.

13 мая 2014 года, было абвешчана, што Перальта быў прададзены ў клуб «Амерыка»[4][5]. Не зважаючы на тое, што дэталі трансферу не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амерыка» заплаціла за іграка 10 млн долараў ЗША, што зрабіла гэту ўгоду самай дарагой у гісторыі мексіканскага футбола[6].

У чэрвені 2019 года перайшоў у «Гвадалахару».

МіжнароднаяПравіць

Перальта дэбютаваў у складзе зборнай Мексікі выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матча супраць зборнай Аргенціны 9 сакавіка 2005 года. Ён быў уключаны ў спіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2006, але не быў уключаны ў канчатковы склад[7]. Ігрок быў уключаны ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2014.

У 2012 годзе ў складзе мексіканскай зборнай адправіўся на Алімпійскія гульні. Дапамог Мексіцы стаць чэмпіёнам гульняў, у фінальным матчы аформіўшы дубль у браму зборнай Бразіліі.

У маі 2018 года абвясціў аб заканчэнні кар’еры ў зборнай пасля чэмпіянат свету 2018.

ДасягненніПравіць

«Сантас Лагуна»

«Амерыка»:

Мексіка

Зноскі

  1. Oribe Peralta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ORIBE PERALTA // Argentine Soccer Database
  3. Oribe Peralta Morones // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Peralta signs for Club America. Goal.
  5. Fichaje bomba, ¡Oribe Peralta al América! Архівавана 17 мая 2014.. Esto.
  6. Oribe Peralta, el mejor pagado en la historia Архівавана 17 мая 2014.. El Universal.
  7. Oribe Peralta sueña con el Mundial. ESPN Deportes.