Віліян Боржыс да Сілва
Ві́ліян Бо́ржыс да Сі́лва[3] (парт.: Willian Borges da Silva нар. 9 жніўня 1988, Рыбейран-Пірыс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Арсенал» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Віліян Боржыс да Сілва | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 жніўня 1988[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 12 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Кар’еру пачаў у бразільскім клубе «Карынтыянс», адкуль у жніўні 2007 года перайшоў ва ўкраінскі клуб «Шахцёр» за 14 млн еўра. Дэбютаваў за новы клуб 15 верасня 2007 года ў матчы супраць «Чарнаморца», дзе данецкі клуб атрымаў перамогу з лікам 2:1. 31 студзеня 2013 года Віліян перайшоў у «Анжы» падчас зімовага трансфернага вакна. За іграка сярэдняй лініі махачкалінцы выклалі 35 млн еўра[4]. Аднак ужо ўлетку ў сувязі з новай палітыкай стратэгіі развіцця і фінансавання клуба бразільскі ігрок перайшоў у лонданскі «Чэлсі» за 32 млн фунтаў.
У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Чэлсі» і неўзабаве стаў іграком «Арсенала»[5].
МіжнароднаяПравіць
10 лістапада 2011 года Віліян дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Габона.
ДасягненніПравіць
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Украіны (4): 2008, 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Украіны (3): 2008, 2011, 2012
- Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2008, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Англіі: 2018
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі Еўропы: 2019
Зборная Бразіліі:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Зноскі
- ↑ Willian // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ WILLIAN borges da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Anzhi signs Willian from Shakhtar. Fox Sports.
- ↑ «Арсенал» объявил о переходе Виллиана. by.tribuna.com.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віліян Боржыс да Сілва
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)