Хамес Радрыгес
Хамес Давід Радрыгес Рубіа (ісп.: James David Rodríguez Rubio; нар. 12 ліпеня 1991, Кукута, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Эвертан» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хамес Давід Радрыгес Рубіа | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Бам-Бам, Бандыт (El Bandido), Джэймс Бонд[1], Джэсі Джэймс[2] | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1991[3][4][5] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 19 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступах за клуб «Энвігада», у якім правёў два сезоны. У 2008 годзе перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Банфілд». Да складу клуба «Порту» далучыўся 6 ліпеня 2010 года за 5,1 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады. 24 мая 2013 года французскі клуб «Манака» набыў іграка за 45 млн еўра і яго аднаклубніка Жуана Матынью за 25 млн еўра.
22 ліпеня 2014 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Хамеса ў мадрыдскі «Рэал». У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове каралеўскага клуба, і ў сувязі з жаданнем «Рэала» набыць Дані Себальяса выказаў жаданне пакінуць каманду. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў двухгадовую арэнду мюнхенскай «Баварыі»[6]. У чэрвені 2019 года стала вядома, што «Баварыя» не будзе набываць іграка, і той вярнуўся ў «Рэал», пачаўшы сезон 2019/20 у складзе мадрыдскага клуба.
У верасні 2020 года перайшоў у англійскі «Эвертан»[7].
МіжнароднаяПравіць
11 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі ў гульні супраць зборнай Балівіі.
У складзе зборнай Калумбіі трапіў на чэмпіянат свету 2014. З 6 забітымі мячамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
ДасягненніПравіць
«Банфілд»
- Чэмпіён Аргенціны: 2009 (а)
«Порту»
- Чэмпіён Партугаліі (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (3): 2010, 2011, 2012
- Пераможца Лігі Еўропы: 2011
«Рэал»
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2017, 2020
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2019/20
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2015/16, 2016/17
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2014, 2016
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2014, 2016
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (2): 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Германіі: 2019
Зноскі
- ↑ ?Que hijo de Dios!
- ↑ Esperanza colombiana
- ↑ James Rodríguez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ James Rodríguez // FBref.com
- ↑ JAMES DAVID RODRIGUEZ // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Хамес подписал контракт с «Баварией». by.tribuna.com.
- ↑ Хамес перешел в «Эвертон» из «Реала». Контракт подписан по схеме «2+1». by.tribuna.com.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хамес Радрыгес
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)