Джэймс Бонд
Джэймс Бонд (англ.: James Bond), таксама вядомы як агент 007 — выдуманы брытанскі разведчык, вобраз ягога быў створаны пісьменнікам Янам Флемінгам у 1952 годзе. Флемінг напісаў пра яго шматлікія навелы і апавяданні. Пасля смерці Флемінга (1964) далейшыя прыгоды Джэймса Бонда напісалі Кінгслі Эміс (псеўданім Роберт Маркхем), Джон Пірсан, Джон Гарднер, Райманд Бенсан і Чарлі Гігсан. Апроч таго, Крыстафер Вуд з’яўляецца аўтарам яшчэ дзвюх сцэнарыяў да фільмаў пра Джэйса Бонда.
Джэймс Бонд | |
англ.: James Bond | |
Стваральнік: | Ян Флемінг |
Творы: | Казіно Раяль (раман) |
Першае згадванне: | Доктар Ноу (1962) |
Пол: | мужчынскі |
Нацыянальнасць: | брытанец |
Сям’я: | Трэйсі Бонд (жонка) (удавец †) Эндру Бонд (бацька) Манік Дэлакруа Бонд (маці) Макс Бонд (дзядзька) Чарміян Бонд (цётка) |
Званне: | Камандор (ВМФ Вялікабрытаніі) |
Род заняткаў: | дэтэктыў-шпіён |
Ролю выконвае: | Шон Конэры (1962—1967, 1971, 1983) Дэвід Нівен (1967) Джордж Лезенбі (1969) Роджэр Мур (1973—1985) Цімаці Далтан (1987—1989) Пірс Броснан (1995—2002) Дэніел Крэйг (2006—2021) |
Але вялікую папулярнасць Джэймс Бонд атрымаў не як герой апавяданняў, а дзякуючы серыі фільмаў вытворчасці кампаніі EON Productions, якая з’яўляецца адной з самых працяглых серый фільмаў у гісторыі кінематографу[1]. На пачатак 2008 года зняты дваццаць адзін фільм і ідуць здымкі дваццаць другога эпізоду гэтак званай афіцыйнай Бандыяны, таксама ёсць два незалежных фільмы і тэлевізійная пастаноўка першага апавядання Флемінга. Менавіта фільмы ад студыі EON Productions лічацца афіцыйнымі. Прадзюсарамі большасці з іх былі Альберт Брокалі (Albert R. «Cubby» Broccoli) і Гары Зальцман (Harry Saltzman) аж да 1975 года, калі Брокалі стаў адзіным прадзюсарам. З 1995 яго дачка Барбара Брокалі (Barbara Broccoli) і пасынак Майкл Вілсан (Michael G. Wilson) працягваюць працаваць над гэтым праектам.
На сёння роль Джэймса Бонда ў афіцыйным серыяле выконвалі шэсць акцёраў:
- Шон Конэры (1962—1967; 1971)
- Джордж Лейзенбі (1969),
- Роджэр Мур (1973—1985),
- Цімаці Далтан (1987—1989),
- Пірс Броснан (1995—2002),
- Дэніел Крэйг (2006—па цяперашні час).
Прэм’ера дваццаць першага афіцыйнага фільма Казіно «Раяль» з Дэніэлам Крэйгам у ролі Джэймса Бонда адбылася 14 лістапада 2006 года.
Прэм’ера чарговага, 22-га эпізоду, які мае назву «Квант спакою» (Quantum of Solace), таксама з Дэніэлам Крэйгам у галоўнай ролі супершпіёна, адбылася 31 кастрычніка 2008 года. Паводле сцэнарыя гэтага фільма, у Джэймса Бонда з’явілася напарніца, ролю якой выконвае ўкраінская мадэль і актрыса, што жыве ў Францыі, Вольга Курыленка (укр.: Ольга Куриленко).
Прэм’ера 25-га эпізоду адбылася 14 лютага 2020 года[2].
Джэймс Бонд у беларускім мастацтве
правіць-
Адкрыццё праекта «Арт-Забор» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
Зноскі
- ↑ Movie Franchises (англ.)
- ↑ Бонд 25-фільм 2020 года(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэймс Бонд
- Афіцыйны сайт James Bond Ultimate DVD Edition (англ.)
- Усе красуні Джэймса Бонда (руск.)
- Усе фільмы Бандыяны анлайн (руск.)