Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
Каралеўскі ваенна-марскі флот (англ.: Royal Navy) — асноўная частка ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Royal Navy Каралеўскі ваенна-марскі флот. | |
---|---|
Гады існавання | з 15 стагоддзі |
Краіна | Вялікабрытанія |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Вялікабрытаніі |
Уваходзіць у | Ваенна-марскія сілы Вялікабрытаніі |
Тып | Ваенна-марскі флот |
Складаецца з | |
Удзел у |
Першая сусветная вайна 1914—1918 Другая сусветная вайна 1939—1945 Фалклендская вайна 1982 |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір |
Галоўнакамандуючы флотам Адмірал Сэр Трэвар Соар англ.: Commander-in-Chief Fleet Admiral Sir Trevor Soar[1] |
Сайт | royalnavy.mod.uk (англ.) |
Гісторыя флоту пачынаецца з 18 стагоддзя, калі ён адыграў важную ролю ў станаўленні і пашырэнні Брытанскай імперыі. У 19—20 стагоддзях быў самым магутным флотам свету, адыграў значную ролю ў паспяховых ваенных дзеяннях краіны ў двух сусветных войнах. Сярод краін НАТА цяпер другі па моцы пасля Флоту ЗША флот альянсу, здольны праводзіць ваенныя аперацыі ў глабальным маштабе.
Цяперашні флот Вялікабрытаніі мае ў сваім складзе каля 90 караблёў, уключаючы авіяносцамі «Арк Роял» і «Іластрыяс», падраздзяленнямі марской пяхоты і ваеннай авіяцыі.
Арганізацыя
правіцьКаралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі кіруецца Міністэрствам абароны. Да 1964 года гэта функцыя выконвалася Адміралцействам, затым яно ўвайшло ў склад Міністэрства абароны. Вышэйшы орган кіравання флотам — Адміралцейскі Камітэт, старшынёй якога з’яўляецца Першы Лорд Адміралцейства, адначасова Дзяржаўны сакратар па абароне (эквівалент міністра абароны; да 1964 — старшынёй быў ваенна-марскі міністр), асоба грамадзянская, як правіла, прадстаўнік кіруючай партыі, дэпутат парламента.
Да 1964 г у Адміралцейскі Камітэт у залежнасці ад становішча ўваходзілі звычайна ад 9 да 15 членаў (асноўнае ядро): Першы Лорд Адміралцейства (ваенна-марскі міністр), Першы марскі лорд (начальнік галоўнага марскога штаба), Другі марскі лорд (начальнік асабовага склада флоту), Трэці марскі лорд (начальнік караблебудавання і ўзбраенні флоту), Чацвёрты марскі лорд (начальнік забеспячэння і транспарту флоту), Пяты марскі лорд (начальнік марской авіяцыі).
Пасля 1964 Камітэт складаецца з чатырох міністраў — грамадзянскіх асоб і (як правіла) сямі радавых членаў, за адным выключэннем — прафесійных ваенных маракоў.[2]
Пункты базіравання
правіцьВаенна-марскі флот
правіць- ВМБ Деванпарт, (англ.: Her Majesty's Naval Base Devonport), Плімут
- ВМБ Клайд, (англ.: Her Majesty's Naval Base Clyde)
- ВМБ Портсмут (англ.: Her Majesty's Naval Base Portsmouth)
Ваенна-марская авіяцыя
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Admiral Sir Trevor Soar takes up Navy fleet position
- ↑ Royal Navy Organisation Архівавана 14 сакавіка 2009.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
- Афіцыйная старонка Каралеўскага ВМФ Вялікабрытаніі Архівавана 3 сакавіка 2006. (англ.)