Матс Хумельс

нямецкі футбаліст

Матс Юліян Хумельс (ням.: Mats Julian Hummels; нар. 16 снежня 1988, Бергіш-Гладбах, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца дортмундскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі, разам з якой стаў чэмпіёнам свету 2014.

Футбол
Матс Хумельс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Матс Юліян Хумельс
Нарадзіўся 16 снежня 1988(1988-12-16)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 191 см
Вага 90 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Барусія (Дортмунд)
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
1995—2005 Германія Баварыя (Мюнхен)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Германія Баварыя II (Мюнхен) 42 (5)
2007—2009 Германія Баварыя (Мюнхен) 1 (0)
2008—2009   Германія Барусія (Дортмунд) 25 (1)
2009—2016 Германія Барусія (Дортмунд) 199 (18)
2016—2019 Германія Баварыя (Мюнхен) 74 (3)
2019— Германія Барусія (Дортмунд)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2011 Германія Германія (да 21) 21 (5)
2010— Германія Германія 70 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнай школы мюнхенскай «Баварыі», дзе яго бацька, Герман Хумельс, з’яўляўся трэнерам. Пачынаў кар’еру на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтр абароны.

З 2005 года выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сезоны згуляў 42 матчы і забіў 5 мячоў. З сезона 2006/07 пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клубам на 2 гады. У Бундэслізе дэбютаваў 19 мая 2007 года ў матчы супраць «Майнца», які завяршыўся перамогай мюнхенцаў з лікам 5:3[3]. У 2008 годзе Хумельс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунда, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў іграком асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнеру Юргену Клопу. У пачатку студзеня 2009 года, Хумельс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў звязкі правай лодыжкі і выбыў на шэсць тыдняў. Менш чым праз месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» і не вяртацца ў «Баварыю».

26 лютага 2011 года забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 тура Бундэслігі. Лік матча пасля яго гола стаў 3:1 на карысць дортмундцаў.

У маі 2016 года стала вядома, што Хумельс улетку вернецца ў «Баварыю». 23 мая мюнхенскі клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта, які пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня[4].

У чэрвені 2019 года была дасягнута дамоўленасць аб вяртанні Хумельса ў «Барусію» за 38 млн еўра[5].

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 мая 2010 года ў Ахене. Матч скончыўся перамогай немцаў з лікам 3:0.

Дасягненні правіць

«Барусія» Дортмунд

«Баварыя»:

Германія

Зноскі

Спасылкі правіць