«Маракана́» (парт.: Estádio do Maracanã), афіцыйная назва стадыёна «Ма́рыу Фі́лью» (парт.: Estádio Jornalista Mário Filho) — у мінулым найбуйнейшы па велічыні футбольны стадыён у свеце, на дадзены момант — першы па ўмяшчальнасці стадыён Паўднёвай Амерыкі. Размешчаны ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яго называюць сапраўдным цудам спартыўнай архітэктуры, а таксама храмам другой бразільскай рэлігіі — футбола. Хатняя арэна клубаў «Фламенгу» і «Флуміненсі», а таксама зборнай Бразіліі ўсіх узростаў. Таксама тут штогод праходзяць фінальныя матчы ў першынстве Лігі Карыёкі.

Маракана
Маракана
Поўная назва Стадыён Журналіста Марыу Філью
Арыгінальная назва парт.: Estádio Jornalista Mário Filho
Месцазнаходжанне Рыа-дэ-Жанэйра, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Бразілія
Закладзены 1948
Пабудаваны 1950
Адкрыты 16 чэрвеня 1950 года
Рэканструяваны (19992000);
(20052007);
(20102012)[1]
Уладальнік Штат Рыа-дэ-Жанэйра
Хатняя каманда Бразілія Фламенгу
Бразілія Флуміненсі
Бразілія Зборная Бразіліі
Умяшчальнасць 78,838
Памеры поля 110 x 75 м
105 x 68 м (пасля 2014 года)
Пакрыццё Натуральны травяны газон
Сайт suderj.rj.gov.br/maracan…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэмпіянат свету 1950 правіць

На чэмпіянаце свету 1950 стадыён прымаў 8 матчаў: 5 першага групавога этапу і 3 матчы фінальнай групы.

Дата Раўнд Матч Лік
24 чэрвеня 1950 Група A   Бразілія —   Мексіка 4:0 (1:0)
25 чэрвеня 1950 Група B   Англія —   Чылі 2:0 (1:0)
29 чэрвеня 1950 Група B   Іспанія —   Чылі 2:0 (2:0)
1 ліпеня 1950 Група A   Бразілія —   Югаславія 2:0 (1:0)
2 ліпеня 1950 Група B   Іспанія —   Англія 1:0 (0:0)
9 ліпеня 1950 Фінальная група   Бразілія —   Швецыя 7:1 (3:0)
13 ліпеня 1950 Фінальная група   Бразілія —   Іспанія 6:1 (3:0)
16 ліпеня 1950 Фінальная група   Уругвай —   Бразілія 2:1 (0:0)

Зноскі

Спасылкі правіць