ФК Фламенгу

бразільскі футбольны клуб з Рыа-дэ-Жанэйра

«Фламе́нгу» (парт.: Clube de Regatas do Flamengo) — бразільскі футбольны клуб з горада Рыа-дэ-Жанэйра. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вяслярскі клуб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламенгу» з’яўляюцца чырвона-чорныя паласатыя кашулі з белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламенгу», як правіла, праводзіць на стадыёне «Маракана», які таксама з’яўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразіліі. «Фламенгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых паспяховых спартыўных клубаў Бразіліі ў XX стагоддзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штата Рыа-дэ-Жанэйра. Пасля стварэння чэмпіянату Бразіліі ў 1959 годзе «Фламенгу» працягваў паспяховыя выступы, не толькі на ўзроўні штата, але і на нацыянальным узроўні. У 1981, 2019 і 2022 гадах клуб станавіўся пераможцам Кубка Лібертадорэс, галоўнага клубнага першынства Паўднёвай Амерыкі. У 1981 годзе «Фламенгу» стаў уладальнікам Міжкантынентальнага кубка, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над англійскім «Ліверпулам» (3:0). Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны ігрок клуба Зіку. Прынцыповымі сапернікамі клуба з’яўляюцца іншыя клубы з Рыа-дэ-Жанэйра, як то «Флуміненсі», «Батафогу» і «Васка да Гама».

Фламенгу
Flamengo-RJ (BRA).png
Поўная назва Clube de Regatas do Flamengo
Заснаваны 1895
Горад Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Стадыён Маракана
Умяшчальнасць: 78 838
Прэзідэнт Радолфу Ландын[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя А
2022 5 месца
Сайт flamengo.com.br (парт.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фламенгу» з’яўляецца самым папулярным клубам у Бразіліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Станам на 2017 год «Фламенгу» быў самым заможным футбольным клубам Бразіліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн еўра[3], а ацэначны кошт клуба складаў больш за 425,21 млн еўра[4].

Дасягненні правіць

1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
1990, 2006, 2013, 2022
2020, 2021
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021
  • Турнір Рыа-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019, 2022
1981
2020
1999

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Агустын Росі 1995
2   Аб Гільерма Варэла 1993
4   Аб Леу Перэйра 1996
5   ПА Эрык Пульгар 1994
6   Аб Айртан Лукас 1997
7   Нап Луіс Араужу 1996
8   ПА Т’ягу Мая 1997
9   Нап Педру 1997
10   Нап Габрыел Барбоса 1996
11   Нап Эвертан 1996
14   ПА Джорджыян Дэ Араскаэта 1994
15   Аб Фабрысіу Бруну 1996
Паз. Імя Нар.
17   Аб Маціяс Вінья 1997
18   ПА Нікалас дэ ла Крус 1997
20   ПА Жэрсон (капітан) 1997
21   ПА Алан 1997
23   Аб Давід Луіс 1987
25   Бр Матэус Кунья 2001
27   Нап Бруну Энрыкі 1990
29   ПА Віктор Угу 2004
33   Аб Клейтан 2003
40   ПА Матэус Гансалвіш 2005
42   Аб Сант’яга Акампас 2002
43   Аб Уэслі Франса 2003

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць