Давід Луіс

бразільскі футбаліст

Давід Луіс Марэйра Марынью (парт.: David Luiz Moreira Marinho; нар. 22 красавіка 1987, Дыядэма, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Фламенгу». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2010—2017).

Футбол
Давід Луіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Давід Луіс Марэйра Марынья
Нарадзіўся 22 красавіка 1987(1987-04-22)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 189 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Фламенгу
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Бразілія Сан-Паўлу
2001—2005 Бразілія Віторыя Салвадор
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Бразілія Віторыя Салвадор 26 (1)
2007   Партугалія Бенфіка 10 (0)
2007—2011 Партугалія Бенфіка 72 (4)
2011—2014 Англія Чэлсі 81 (6)
2014—2016 Францыя Пары Сен-Жэрмен 56 (3)
2016—2019 Англія Чэлсі 79 (5)
2019—2021 Англія Арсенал 53 (3)
2021— Бразілія Фламенгу
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Бразілія Бразілія (да 20) 2 (0)
2010—2017 Бразілія Бразілія 57 (3)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў клубе «Віторыя». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды і хутка стаў іграком асноўнага складу клуба. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсці ў Серыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клубаў у краіне і за мяжой.

31 студзеня 2007 года Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клуб «Бенфіка», які шукаў замену Рыкарду Рошы, які сышоў у «Тотэнхэм Хотспур»[4]. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16 Кубка УЕФА супраць французскага «Пары Сен-Жэрмен», замяніўшы траўмаванага Луізана. «Бенфіка» трывала паражэнне ў матчы з лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэнні сезона Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бенфікай». Партугальская клуб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч еўра за абаронцу. Аднак у новым сезоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часцяком прайграючы канкурэнцыю партнёрам па камандзе.

1 лютага 2011 года Давід Луіс стаў іграком «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[5]. 6 лютага 2011 года Луіс дэбютаваў за лонданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Ліверпула».

23 мая 2014 года, «Чэлсі» і французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» абвясцілі аб пагадненні на нераход Луіса ў парыжскі клуб. Дамова былаканчаткова зацверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфернае акно. Як паведамляецца, сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцы[6].

Улетку 2016 года новы галоўны трэнер парыжан Унаі Эмеры павідаміў Давіду Луісу, што той не будзе мець месца ў аснове каманды ў новым сезоне. 31 жніўня 2016 года Давід Луіс вярнуўся ў «Чэлсі» за 34 млн фунтаў[7].

У жнўні 2019 года перайшоў у лонданскі «Арсенал»[8]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 года.

У верасні 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да «Фламенгу»[9].

Міжнародная кар’ера правіць

10 жніўня 2010 года Луіс дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША, у якой бразільцы атрымалі перамогу з лікам 2:0.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Віторыя»:

«Бенфіка»:

«Чэлсі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Арсенал»:

«Фламенгу»:

Міжнародныя правіць

Бразілія:

Зноскі

Спасылкі правіць