Тоні Кроас

нямецкі футбаліст

То́ні Кро́ас (ням.: Toni Kroos; нар. 4 студзеня 1990, Грайфсвальд, ГДР) — нямецкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Футбол
Тоні Кроас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1990(1990-01-04)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Германія
Рост 182 см[3]
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Мадрыд
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
1997—2002 Германія Грайфсвальдэр
2002—2006 Германія Ганза
2006—2007 Германія Баварыя
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2014 Германія Баварыя 130 (34)
2007—2008   Германія Баварыя II 13 (8)
2009—2010   Германія Баер 04 43 (19)
2014— Іспанія Рэал Мадрыд 97 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2007 Германія Германія (да 17) 34 (17)
2009 Германія Германія (да 19) 5 (3)
2008—2010 Германія Германія (да 21) 10 (2)
2010— Германія Германія 76 (12)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Тоні з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд «Грайфсвальдэра», «Ганзы» і «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клуба «Баварыя», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасля — у трэцяй бундэслізе.

У лютым 2009 года на ўмовах арэнды перайшоў у стан леверкузенскага «Баера», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».

16 жніўня 2010 года ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Германіі супраць клуба «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэслізе, адзначыўшыся ў пераможным з лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбурга». Падчас сезона 2010/11 Кроас быў сталым іграком асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клуб.

Падчас сезона 2011/12 Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Хайнкеса, яго былога трэнера ў Леверкузене. Кроас разам са сваім партнёрам Басціянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сезона, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» прайграла па пенальці лонданскаму «Чэлсі» на Альянц-Арэне.

У сезоне 2012/13 Кроас як і ў апошнія гады быў важным членам камады, разам з якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэслігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, ігрок забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса»[4], Кроас прапусціў астатнія матчы турніру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэслігі сезона.

Да пачатку сезона 2013/14 Кроас вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 года ён забіў свой першы гол у сезоне ў нічыйным матчы з лікам 1:1 супраць свайго былога клуба «Баера». 21 снежня 2013 года ён узяў удзел у фінальным матчы клубнага чэмпіянату свету супраць «Раджы» (2:0)[5]. 19 лютага 2014 года Кроас забіў свой другі гол у сезоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсенала».

17 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў іспанскі клуб[6].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Стыль гульні правіць

Кроас мае добрае бачанне поля. Менавіта гэтая яго якасць робіць яго адным з самых перспектыўных маладых плэймэйкераў свету. Дакладныя перадачы любой далёкасці, пошук партнёраў, магутныя ўдары з абедзвюх ног яго добрыя якасці. Таксама Кроас ёсць спецыялістам па стандартах.

Дасягненні правіць

«Баварыя»

«Рэал» Мадрыд

Германія

Асабістае жыццё правіць

З’яўляецца старэйшым братам нападніка берлінскага «Уніёна» Фелікса Кроаса.

Зноскі

Спасылкі правіць