ФК Фрайбург

нямецкі футбольны клуб

«Фрайбург» (ням.: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клуб з горада Фрайбург, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Фрайбург традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футбола, што дало падставу на стварэнне заўзятарамі клуба крычалкі: «Мы ідзём уніз, мы ідзём наверх, мы ідзём у Кубак УЕФА!», якая была створана ў 1990-я гады[2]. Фолькер Фінке, які быў трэнерам клуба ў перыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клубе з усіх трэнераў у гісторыі прафесійнага футбола ў Германіі. Ёахім Лёў, галоўны трэнер нямецкай зборнай у 2006—2021 гадах, з’яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба за ўсю яго гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клуб[3]. Клуб быў заснаваны ў 1904 годзе.

Фрайбург
Поўная назва Sport-Club Freiburg
Заснаваны 30 мая 1904
Горад Фрайбург, Германія
Стадыён Шварцвальд-Штадыян
Умяшчальнасць: 24 000
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

правіць

Раннія гады

правіць

Клуб вядзе сваю гісторыю ад двух клубаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, гэта значыць гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які з’явіўся толькі праз два месяцы. Абодва клубы зведалі некалькі змен назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаў футбольным клубам «Марс» (ням.: Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаў «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клубы аб’ядналіся ў адзіны клуб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клубу з выявай галавы грыфона.

У 1918 годзе пасля спусташэння Першай сусветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасць з клубам «Фрайбургер», каб мець магчымасць выставіць поўны склад ігракоў, і гэта часовае аб’яднанне атрымала назву «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клуба. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клуб паспеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 года, спачатку ў Бецыркслізе Бадэна, а потым і ў Гаўлізе Бадэна, з якой яны вылецелі ў 1934 годзе.

У канцы Другой сусветнай вайны, акупацыйныя ўлады саюзнікаў расфарміравалі большасць існуючых арганізацый у Германіі, у тым ліку футбольныя і спартыўныя клубы. Клубам было дазволена аднавіць сваю дзейнасць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іх нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 года клуб быў вядомы пад новым назвай «VfL Freiburg», але пасля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клубам вярнуць сваю старую ідэнтычнасць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноў пакінуў таварыства «FT Freiburg».

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Наа Атуболу 2002
3   Аб Філіп Лінгарт 1996
4   Аб Кенет Шміт 2002
5   Аб Мануэль Гульдэ 1991
6   Аб Аціла Салаі 1998
7   ПА Наа Вайсгаўпт 2001
8   ПА Максіміліян Эгештайн 1996
9   Нап Лукас Гёлер 1994
11   ПА Даніэль-Кафі К’ерэ 1996
14   ПА Янік Кайтэль 2000
17   Аб Лукас Кюблер 1992
20   Нап Чуквубуіке Адаму 2001
21   Бр Флорыя Мюлер 1997
22   ПА Роланд Шалаі 1997
23   ПА Флорэнт Муслія 1998
25   Аб Кіліян Сільдылья 2002
26   Нап Максіміліян Філіп 1994
Паз. Імя Нар.
27   ПА Нікалас Гёфлер 1990
28   Аб Маціяс Гінтэр 1994
30   Аб Крысціян Гюнтэр (капітан) 1993
31   Бр Бенжамін Упгаф 1993
32   ПА Вінчэнца Грыфа 1993
33   Аб Ёрдзі Макенго 2001
34   ПА Мерлін Роль 2002
37   Аб Макс Розенфельдэр 2003
38   Нап Міхаэль Грэгарыч 1994
42   ПА Рыцу Доан 1998
44   Аб Дру Мюрэй 2005
  Нап Хамадзі Аль-Гадыўі 1990
  Нап Алесіа Бесіа 2004
  Аб Франсі Буэбары 2003
  Аб Аляксандр Лунгвіц 2000
  ПА Фабіян Рудлін 1997

Крыніцы

правіць
  1. https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/60
  2. «Reason trumps rashness at Freiburg»(недаступная спасылка). Bundesliga website.
  3. Peter Martin (2004). Sport-Club Freiburg. ed. «Hundert Jahre 90 Minuten: Die Geschichte des SC Freiburg von 1904—2004». Freiburg.

Спасылкі

правіць