Нані
Луі́ш Ка́рлуш Алме́йда да Ку́нья (парт.: Luís Carlos Almeida da Cunha; нар. 17 лістапада 1986, Прая, Каба-Вердэ), больш вядомы як Нані (парт.: Nani) — партугальскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Арланда Сіці» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Луіш Карлуш Алмейда да Кунья | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 лістапада 1986[1][2] (34 гады)
|
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | крайні паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нані нарадзіўся ў горадзе Прая, сталіцы Каба-Вердэ. У раннім узросце эміграваў з сям’ёй у Партугалію. Нані вырас пад наглядам сваёй цёткі Антоніі Алмейды ў Амадоры, прыгарадзе Лісабона, дзе ён з дзяцінства ганяў мяч разам са сваім сябрам Мануэлам Фернандышам, які таксама з’яўляецца футбалістам. Акрамя футбола Нані захапляўся капаэйрай (адсюль бярэ пачатак яго звычка адзначаць кожны забіты гол эфектным акрабатычным скокам праз сябе). Футбольную кар’еру Нані пачаў у моладзевым клубе «Рэал ды Масама», затым перайшоў у юнацкі склад «Спортынга».
У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з «Валенсіяй»[3], а ў жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лацыа» з правам выкупу[4]. У ліпені 2018 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»[5], дзе стаў капітанам каманды.
У лютым 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да амерыканскага клуба «Арланда Сіці»[6].
ДасягненніПравіць
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2007, 2015
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Англіі (4): 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2009
- Пераможца Лігі Чэмпіёнаў: 2008
- Уладальнік Суперкубка Англіі (4): 2007, 2008, 2010, 2011
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Зноскі
- ↑ NANI luis carlos almeida da cunha // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Luís Carlos Almeida da Cunha // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Луиш Нани стал игроком «Валенсии». football.by.
- ↑ «Лацио» арендовал Нани у «Валенсии». by.tribuna.com.
- ↑ Нани перешел в «Спортинг». by.tribuna.com.
- ↑ Нани бесплатно перешел в «Орландо Сити» из «Спортинга». by.tribuna.com.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нані
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)