ФК Фенербахчэ

турэцкі футбольны клуб

«Фенербахчэ» (турэцк.: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клуб з горада Стамбул. Акрамя футбольнага клуба ў спартыўнае аб’яднанне «Фенербахчэ» ўваходзяць валейбольны і баскетбольны клубы, секцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславання і паруснага спорту.

Фенербахчэ
Fenerbahçe.png
Поўная назва Fenerbahçe Spor Kulübü
Мянушкі жоўтыя канаркі
Заснаваны 3 мая 1907
Горад Стамбул, Турцыя
Стадыён Шукру Сараджаглу
Умяшчальнасць: 50 530
Прэзідэнт Йылдырым Алі Коч[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2021/22 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фенербачхэ» з’яўляецца адным з самых паспяховых і папулярных клубаў Турцыі. Паводле традыцыйных колераў клуб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэцк.: Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне Шукру Сараджаглу, які размяшчаецца ў азіяцкай частцы Стамбула.

ГісторыяПравіць

«Фенербахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як беем Зія Сангюленам, Аятулой Беем і Энверам Нечыпам Аканерам. Гэтае спартыўнае таварыства быў створана таемна, каб не патрапіць у непрыемнасці за строгіх законаў Асманскай імперыі. Паводле правілаў султана Абдул-Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клубы і гуляць у англійскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзідэнтам клубу, Аятула Бей стаў першым генеральным сакратаром клубу, а Энвер Нечып Аканер быў прызначаны на пасаду капітана клубу[1]. Маяк, які размяшчаўся ла мыса Фенербахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клубу, які насіў жоўты і белы колеры нарцысаў, якая раслі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расліны, гэта значыць жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лагатып клуба быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які змяніў колеры на жоўты і цёмна-сіні, якія і на сённяшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клубу.

Дзейнасць таварыства «Фенербахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 года, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клубы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фенербахчэ» ўступіў у лігу Стамбула ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флоту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасць. Некаторыя брытанскія салдаты фарміравалі свае футбольныя каманды ў Турцыі, якія мелі асаблівыя назовы, як «Эсекс Энжынірз» (англ.: Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (англ.: Irish Guards), «Грэнадэрз» (англ.: Grenadiers) і «Артылеры» (англ.: Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго і супраць мясцовых футбольных клубаў Стамбула. Фенербахчэ атрымліваў перамогі ў шмат з якіх гэтых матчаў[2].

ДасягненніПравіць

Чэмпіён Турцыі (19):

  • 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
  • 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014

Уладальнік Кубка Турцыі (6):

  • 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013

Уладальнік Суперкубка Турцыі (9):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014

Уладальнік Балканскага кубка:

  • 1967

Уладальнік Кубка Атацюрка (2):

  • 1964, 1998

Уладальнік Кубка Прэзідэнта Турцыі (6):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990

Чэмпіён Стамбула (16):

  • 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
  • 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959

СкладПравіць

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Алтай Байындыр (капітан) 1998
2   Аб Густаву Энрыкі 1993
3   Аб Самет Акайдзін 1994
4   Аб Сердар Азіз 1990
5   ПА Віліян Аран 1992
6   Аб Эзджан Аліёскі 1992
7   Аб Ферды Кадыаглу 1999
8   ПА Мерт Хакан Яндаш 1994
9   Нап Дыега Росі 1998
10   ПА Арда Гюлер 2005
13   Нап Энер Валенсія 1989
15   Нап Джошуа Кінг 1992
17   ПА Ірфан Кахведжы 1995
18   ПА Лінкальн 1998
Паз. Імя Нар.
19   Нап Сердар Дурсун 1991
20   Нап Жуан Педру 1992
21   ПА Брайт Асаі-Самуэл 1997
23   Нап Мішы Батшуаі 1993
24   Аб Джэйдэн Остэрволдэ 2001
26   ПА Міха Зайц 1994
27   ПА Мігел Крэшпу 1996
28   Аб Луан Перыс 1994
30   Аб Назім Сангарэ 1994
41   Аб Аціла Салаі 1998
54   Бр Эртугрул Чэцін 2003
70   Бр Ірфан Джан Эгрыбаят 1998
80   ПА Ісмаіл Юксек 1999
99   Нап Эмрэ Мор 1997

Зноскі

СпасылкіПравіць