ФК Лацыа

італьянскі футбольны клуб

«Ла́цыа» (італ.: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), сяміразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА (1999) і Суперкубка УЕФА (1999).

Лацыа
S.S. Lazio logo.svg
Поўная назва Società Sportiva Lazio S.p.A.
Заснаваны 9 студзеня 1900
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 70 634
Уладальнік Клаўдзіа Лаціта[d]
Прэзідэнт Клаўдзіа Лаціта[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2021/22 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Серыі A. Клуб меў першы буйны поспех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Серыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым паспяховым перыядам у гісторыі «Лацыа», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Суперкубку УЕФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі і дасягнулі да фіналу Кубка УЕФА ў 1998 годзе.

«Лацыа» традыцыйна мае блакітныя кашулі і шорты з белымі шкарпэткамі. Іх стадыён Стадыа Алімпіка мае ўмяшчальнасць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Лацыа» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клубамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаянне вядзецца з 1929 года[2].

Клуб «Лацыа» з’яўляецца спартыўным клубам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартыўных дысцыплін, больш чым любое іншае спартыўнае аб’яднанне ў свеце[3].

ГісторыяПравіць

 
Дошка ў памяць стварэння Лацыа на плошчы Свабоды ў Рыме

Спартыўная арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 года ў раёне Праці ў Рыме былым ваенным Луіджы Біджарэлі[4]. «Лацыа» з’яўляецца першай футбольнай камандай з Рыма, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская федэрацыя футбола стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры і на поўдні Італіі. Клуб у першыя гады існавання лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клубу «Про Верчэлі», у 1914 годзе — «Казале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».

У 1927 годзе клуб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднанне ўсіх клубаў горада ў адзіную каманду «Рома». Клуб гуляў у першым сезоне Серыі А, якая была арганізавана ў 1929 годзе, на чале з легендарным італьянскім нападнікам Сільвіа Піёлай[5]. Найвышэйшай выніковай пазіцыяй клуба ў даваенныя часы ёсць другое месца ў 1937 годзе.

У 1950-я гады клуб займаў пазіцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958. «Лацыа» ўпершыню вылецела з вышэйшага дывізіёна італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Серыю B, але вярнулася ў вышэйшы дывізіён праз два гады. Пасля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клуб зноў атрымаў паніжэнне ў класе ў сезоне 1970/71[6]. Вярнуўшыся ў Серыю А ў сезоне 1972/73, «Лацыа» адразу ж нечакана стала адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам з «Міланам» і «Ювентусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клуб гулялі такія ігракі, як капітан Джузэпэ Уілсан, а таксама паўабаронцы Лучана Рэ Чэконі і Марыа Фрусталупі і нападнік Джорджа Чыналья. Пасаду галоўнага трэнера займаў Тамаза Маэстрэлі[7].

ТытулыПравіць

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Луіш Машыміяну 1999
4   Аб Патрысіа Габарон 1993
5   ПА Маціяс Весіна 1991
6   ПА Маркус Антоніу 2000
7   Нап Феліпі Андэрсан 1993
9   Нап Педра Радрыгес 1987
10   ПА Луіс Альберта 1992
11   Нап Матэа Канчэльеры 2002
13   Аб Алесіа Раманьёлі 1995
15   Аб Нікола Казале 1998
17   Нап Чыра Імобіле (капітан) 1990
18   Нап Лука Рамера 1993
20   ПА Мація Цаканьі 1995
21   ПА Сяргей Мілінкавіч-Савіч 1995
Паз. Імя Нар.
23   Аб Эльсеід Хюсай 1994
26   Аб Штэфан Раду 1986
29   Аб Мануэль Ладзары 1993
31   Бр Марус Адамоніс 1997
32   ПА Даніла Катальдзі 1994
34   Аб Марыа Хіла 2000
44   Аб Рамана Фларыяні Мусаліні 2003
50   ПА Марка Берціні 2002
77   ПА Адам Марушыч 1992
88   ПА Тома Башыч 1996
94   Бр Іван Праведэль 1994
96   ПА Махамед Фарэс 1996
  Нап Дыега Гансалес 2003
  Аб Лука Пелегрыні 1999

Зноскі

  1. «Stadio Olimpico». uefa.com.
  2. «Il Derby della Capitale». cbc.ca.
  3. «La Storia» Архівавана 30 жніўня 2010.. S.S. Lazio.
  4. «Club info» Архівавана 30 жніўня 2010.. S.S. Lazio.
  5. «Silvio Piola» Архівавана 2 ліпеня 2011.. cronologia.leonardo.it.
  6. «Italy 1970/71». RSSSF.
  7. «La Lazio di Re Cecconi»(недаступная спасылка). Vecchiasignora.com.

СпасылкіПравіць