ФК Джэноа

італьянскі футбольны клуб

«Джэноа» (італ.: Genoa) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі і аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны і крыкетны клубы былі заснаваны ў 1893 годзе англічанінамі як брытанскі спартыўны клуб за мяжой, ігракамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя англійскай кароны да 10 красавіка 1897 года, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзян[2]. Футбольная секцыя клуба быў створана ў 1897 годзе Джэймсам Рычардсанам Спэнслі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клубам у сваім родзе ў Італіі[3].

Джэноа
Поўная назва Genoa Cricket and Football Club SpA
Заснаваны 1893
Горад Генуя, Італія
Стадыён Луіджы Ферарыс
Умяшчальнасць: 36 599
Уладальнік 777 Partners[d][1]
Прэзідэнт Альберта Дзангрыла[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя B
2021/22 19 месца ў Серыі A
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Падчас сваёй доўгай гісторыі, «Джэноа» перамагала спаборніцтва Серыі A дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ажно ў сезоне 1923/24. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» з’яўляецца чацвёртым найбольш паспяховым італьянскім клубам[4].

Клуб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 чалавек[5]. Гэтая пляцоўка з’яўляецца хатняй для клуба з 1911 года. З 1946 года стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футбольнага клуба з горада, «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасляваеннай гісторыі праводзіць паміж Серыяй A і Серыяй B.

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны 7 верасня 1893 года як «Гэнуэскі крыкетны і атлетычны клуб» (англ.: Genoa Cricket & Athletic Club)[6]. Першапачаткова клуб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы і крыкеце. З-за таго, што клуб быў створаны, каб прадстаўляць Англію за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, гэта значыць такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Англіі[6].

З адкрыццём футбольнай секцыі было прынята рашэнне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзян у дзейнасці клуба. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць змешанай каманды турынскіх клубаў «Інтэрнацыянале» і «Тарынезэ», дзе генуэзскі клуб трываў паражэнне з лікам 1:0[6]. Неўзабаве пасля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клуба «Алесандрыя» з лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць каманд розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Адрыян Шэмпер 1998
2   Аб Стэфана Сабелі 1993
3   Аб Ленарт Чыбора 1999
4   ПА Даменіка Крышыта 1986
5   Аб Раду Дрэгушын 2002
8   ПА Кевін Стротман 1990
9   Нап Масіма Кода 1988
11   ПА Альберт Гюдмюндсан 1997
13   Аб Мація Бані 1993
14   Аб Алесандра Вальяка 1998
18   Нап Калеб Экубан 1994
22   Бр Хасеп Марцінес 1998
24   ПА Філіп Ягела 1997
25   Бр Рок Водзішак 1998
27   ПА Стэфана Стурара (капітан) 1993
Паз. Імя Нар.
30   Аб Алан Матура 2004
31   ПА Штэфан Ільзанкер 1989
32   ПА Мортэн Фрэндруп 2001
36   Аб Сільван Хефці 1997
47   ПА Мілан Бадэль 1989
50   Нап Гювен Ялчын 1999
57   Нап Джорджэ Пушкаш 1996
68   Аб Браян Бочы 2003
70   ПА Мація Араму 1995
77   Нап Дэніс Дрэгуш 1999
90   ПА Манола Партанова 2000
93   ПА Марка Паяч 1993
94   ПА Абдулае Турэ 1994
  Нап Эдзі Сальседа 2001
  Аб Рыджэсіяна Хапс 1993

Зноскі

СпасылкіПравіць