Педра Радрыгес Ледэсма
Пе́дра Радры́гес Ледэ́сма (ісп.: Pedro Rodríguez Ledesma; нар. 28 ліпеня 1987, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Педра Эліезер Радрыгес Ледэсма | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 ліпеня 1987[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 201 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, крайні паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Пачаў сваю кар’еру ў камандзе аднаго з ніжэйшых іспанскіх дывізіёнаў «Сан-Ісідра» на родных Канарскіх астравах у сезоне 2003/04, адзначыўшыся гульнямі як за юнацкі, гэтак і за асноўны склад. Адтуль перабраўся ў юніёрскую каманду «Барселоны», за розныя юніёрскія і моладзевыя каманды «сіне-гранатавых» адгуляў тры сезоны.
Першы матч за асноўны склад «Барселоны» правёў 11 верасня 2007 года ў фінале Кубка Каталоніі, дзе яго каманда саступіла «Хімнастыку» з Тарагоны з лікам 1:2. 12 студзеня 2008 года Педра дэбютаваў у першай камандзе, правёўшы адну хвіліну пераможнага матча супраць «Мурсіі» (4:0). З сезона 2009/10 трывала замацаваўся ў асноўным складзе «Барселоны».
У жніўні 2015 года за 19 млн фунтаў перайшоў у лонданскі «Чэлсі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2020 года было абвешчана, што па заканчэнні сезона 2019/20 нападнік пакідае англійскі клуб.
У жніўні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Ромай»[3].
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2010 годзе трапіў у заяўку зборнай Іспаніі па футболе на чэмпіянат свету 2010 ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе стаў чэмпіёнам свету. У 2012 годзе разам са зборнай стаў чэмпіёнам Еўропы. Свой першы хет-трык Педра аформіў 12 кастрычніка 2012 года ў матчы на мінскім стадыёне «Дынама» супраць зборнай Беларусі (0:4)[4].
ДасягненніПравіць
КлубныяПравіць
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (5): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2009, 2012, 2015
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2009, 2011, 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2009, 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі: 2017
- Уладальнік Кубка Англіі: 2018
- Пераможца Лігі Еўропы: 2019
МіжнародныяПравіць
Іспанія:
- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы: 2012
Сям’яПравіць
Старэйшы брат Педра Кірыян Радрыгес Ледэсма выступае ў цяперашні час у адным з клубаў іспанскіх ніжэйшых дывізіёнаў.
Зноскі
- ↑ Pedro // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pedro Rodríguez Ledesma // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ «Рома» подтвердила переход Педро. Контракт рассчитан на 3 года. by.tribuna.com
- ↑ Plaudits take back seat for Spain striker Pedro. UEFA.com
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Педра Радрыгес Ледэсма
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)