Іван Стрыніч

Іван Стрыніч (харв.: Ivan Strinić; нар. 17 ліпеня 1987, Спліт, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Харватыі.

Футбол
Іван Стрыніч
Ivan Strinić 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 ліпеня 1987(1987-07-17)[1][2][3] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Croatia.svg Харватыя
Рост 186 см[4]
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Харватыя Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Францыя Ле-Ман 0 (0)
2007—2008 Харватыя Хрвацкі Драгаволяц 22 (1)
2008—2011 Харватыя Хайдук (Спліт) 51 (4)
2011—2014 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 85 (4)
2015—2017 Італія Напалі 26 (0)
2017—2018 Італія Сампдорыя 17 (0)
2018—2019 Італія Мілан 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Харватыя Харватыя (да 17) 18 (0)
2004—2006 Харватыя Харватыя (да 19) 12 (1)
2008 Харватыя Харватыя (да 21) 2 (0)
2010— Харватыя Харватыя 49 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2019
Commons-logo.svg Іван Стрыніч на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

Раннія гадыПравіць

Іван знаходзіўся ў сістэме французскага клуба «Ле-Ман», за які аднак не правёў ніводнай гульні. На радзіме гуляў за клубы «Хрвацкі Драгаволяц» і «Хайдук».

«Дняпро»Правіць

27 студзеня 2011 года Стрыніч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Дняпро»[5]. Паводле некаторых дадзеных, сума трансферу склала 4 мільёны еўра[6]. У футболцы «Дняпро» Іван дэбютаваў 6 сакавіка 2011 года, у матчы чэмпіянату Украіны супраць «Таўрыі» (2:2)[7], у ім жа забіў і свой першы гол за клуб прыгожым ударам з трыццаці метраў. 20 сакавіка, у прынцыповым супрацьстаянні з кіеўскім «Дынама» прынёс перамогу сваёй камандзе, забіўшы адзіны гол[8].

ІталіяПравіць

Пасля чатырох сезонаў праведзеных ва ўкраінскай лізе Іван быў набыты італьянскім клубам «Напалі». 31 жніўня 2017 года за 2 млн еўра перайшоў у «Сампдорыю»[9].

У ліпені 2018 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Мілан»[10], аднак у жніўні ў абаронцы выявіліся праблемы з сэрцам, з-за якіх ён толькі са студзеня 2019 года пачаў з’яўляцца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года, так і не згуляўшы ні ў адным матчы, па ўзаемнай згодзе пакінуў «Мілан»[11].

Міжнародная кар’ераПравіць

У нацыянальнай зборнай Харватыі Іван дэбютаваў 19 мая 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, гульня скончылася перамогаў харвацкіх футбалістаў з лікам 1:0.

ДасягненніПравіць

«Хайдук»

Зноскі

СпасылкіПравіць