Чэмпіянат свету па футболе 1938

III чэмпіянат свету па футболе (4 чэрвеня — 19 чэрвеня 1938, Францыя) — трэці па ліку чэмпіянат сярод зборных, які праводзіцца пад эгідай ФІФА. Турнір праходзіў у Францыі, а чэмпіёнам стала ў другі раз запар зборная каманда Італіі.

Чэмпіянат свету па футболе 1938
Coupe du Monde de la FIFA
Чэмпіянат свету па футболе 1938
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення Францыя
Лік удзельнікаў 37
      у фінале 15
Прызавыя месцы
Чэмпіён Італія Італія (2-і раз)
Другое месца Венгрыя Венгрыя
Трэцяе месца Бразілія Бразілія
Чацвёртае месца Швецыя Швецыя
Фінал Стад Алімпік дэ Каломб
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 376 000  (20 889 за гульню)
Згуляна матчаў 18
Забіта галоў 84  (4.67 за гульню)
Бамбардзір(ы) Сцяг Бразіліі (1889—1960) Леанідас 7 галоў

Турнір

правіць

Нягледзячы на тое, што ФІФА вырашыла праводзіць турніры па чарзе ў Еўропе і Паўднёвай Амерыцы, кангрэс 1936 года ў Берліне абраў у якасці гаспадара трэцяга розыгрышу Францыю замест Аргенціны. Паўднёваамерыканцы ў знак пратэсту прынялі рашэнне не пасылаць свае каманды ў Еўропу на працягу 20 гадоў.

Да таго часу ў Еўропе было ўжо вельмі неспакойна. У Іспаніі ішла грамадзянская вайна, а Аўстрыя была далучаная да Германіі, якая ўключыла ў сваю зборную лепшых аўстрыйскіх гульцоў. Паколькі Аўстрыя да «аншлюсу» паспела заваяваць месца ў фінальным турніры, яно апынулася вакантным. Яго прапанавалі заняць Англіі, а калі тая адмовілася, месца ў чвэрцьфінале без гульні атрымала Швецыя.

Лацінскую Амерыку прадстаўлялі толькі Куба і Бразілія, прычым толькі апошняя разглядалася як прэтэндэнт на медалі. Гэта быў найменш прадстаўнічы чэмпіянат з усіх.

Сістэма розыгрышу па-ранейшаму была алімпійскай. Германія нечакана «вылецела» ўжо ў першым раўндзе, саступіўшы Швейцарыі. У іншай пары першага круга Бразілія і Польшча правялі адзін з самых драматычных паядынкаў ва ўсёй гісторыі. Леанідас, празваны Чорным Брыльянтам, забіў тры галы за Бразілію. У палякаў столькі ж правёў Эрнест Вілімоўскі, але яго намаганні апынуліся дарэмныя: Бразілія перамагла ў дадатковы час з вельмі рэдкім лікам 6:5.

Італія перамагла ў чвэрцьфінале гаспадароў турніру — французаў, а Бразілія ў дадатковым матчы зламала супраціўленне Чэхаславакіі. У першай сустрэчы, якая атрымала назву «Бітва пры Бардо», былі выдаленыя 2 бразільцы і адзін чэх. Неедлы зламаў нагу, а брамнік чэхаў Францішак Планічка — руку.

А затым Бразілія стала ахвярай уласнай самазаспакоенасці. Вырашыўшы, што выхад у фінал ім забяспечаны, бразільцы далі ў паўфінале адпачыць Леанідасу і паплаціліся за гэта, прайграўшы Італіі (1:2). У другім паўфінале Венгрыя знішчыла Швецыю (5:1).

Венгры глядзеліся ў вырашальным матчы лепш, але ім не хапала рашучасці пры завяршэнні нападаў. Італія скончыла першы тайм на сваю карысць (3:1) і давяла матч да перамогі (4:2) дзякуючы двум галам свайго новага цэнтрфорварда Сільвіа Піёлы і двум галам — крайняга нападніка Джына Калаўсі.

Спасылкі

правіць