Чэмпіянат свету па футболе 1954
V чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 16 чэрвеня па 4 ліпеня 1954 года ў Швейцарыі.
Чэмпіянат свету па футболе 1954 фр.: Championnat du Monde de Football 1954 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Швейцарыя |
Гарады правядзення | 6 |
Стадыёны | 6 |
Тэрміны фіналу | 16 чэрвеня — 4 ліпеня 1954 |
Лік удзельнікаў | 45 |
у фінале | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | ФРГ (1-ы раз) |
Другое месца | Венгрыя |
Трэцяе месца | Аўстрыя |
Чацвёртае месца | Уругвай |
Фінал | Стад дэ Суіс Вандорф Берн |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 889 500 (34 212 за гульню) |
Згуляна матчаў | 26 |
Забіта галоў | 140 (5.38 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Шандар Кочыш |
Чэмпіянат стаў найлепшым для каманды Венгрыі, якая ў гэты час мела залатое пакаленне ігракоў (так званая Залатая каманда). Найлепшы яе бамбардзір Шандар Кочыш забіў ажно 11 мячоў у пяці матчах, і ўвогуле чэмпіянат меў рэкордную рэзультатыўнасць (5.38 галоў за матч). Венгрыя прабілася ў фінал, дзе нечакана саступіла зборнай ФРГ (2:3). Апошняя, такім чынам, упершыню стала чэмпіёнам свету.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1954
- Дэталі на RSSSF