Зборная Бутана па футболе

Зборная Бутана па футболе — нацыянальная футбольная каманда Бутана. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Бутана. Зборная Бутана ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных стадыях чэмпіянатаў свету па футболе і Кубка Азіі. Каманда была заснавана ў 1983 годзе, ўступіла ў ФІФА ў 2000 годзе. Зборная Бутана па футболе ўдзельнічала ў кубку выкліку АФК ў 2006 і 2008 гадах, у Кубку SAFF ў 2008, а таксама ў шматлікіх турнірах з 1984 года, але беспаспяхова.

Сцяг Бутана Бутан
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Бутана
Галоўны трэнер Торстэн Шпітлер
Капітан Карма Шэдруп Цэрынг
Найбольшая колькасць гульняў Чэнча Г’ялцэн (26)
Найлепшы бамбардзір Чэнча Г’ялцэн (9)
Хатні стадыён Чанглімітанг
Код ФІФА BHU
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 185 5 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 159 (чэрвень 2015)
Найніжэйшы 209 (лістапад 2014 — сакавік 2015)
Першая гульня
Непал Непал 3:1 Бутан Бутан
(Катманду, Непал; 1 красавіка 1982)
Самая буйная перамога
Бутан Бутан 6:0 Гуам Гуам
(Тхімпху, Бутан; 23 красавіка 2003)
Самае буйное паражэнне
Кувейт Кувейт 20:0 Бутан Бутан
(Эль-Кувейт, Кувейт; 14 лютага 2000)

У сакавіку 2015 гады каманда Бутана ўпершыню прыняла ўдзел у адборы да чэмпіянату свету. Дэбютнай гульнёй для іх стала сустрэча са зборнай Шры-Ланкі, якая адбылася 12 сакавіка 2015 года ў Каломба. Бутанцы сенсацыйна выйгралі 1:0, дзякуючы галу Цэрынг Дорджэ на 86-й хвіліне. 17 сакавіка ў гульні ў адказ на стадыёне «Чанглімітанг» зборная Бутана выйграла 2:1 (дубль зрабіў Чэнча Г’ялцэн) і выйшла ў другі адборачны раўнд.

Чэмпіянат свету правіць

  • 1930—2006 — не ўдзельнічала
  • 2010 — знялася з турніру
  • 2014 — не ўдзельнічала
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі правіць

  • 1956—1996 — не ўдзельнічала
  • 2000—2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2007 — не ўдзельнічала
  • 2011—2019 — не прайшла кваліфікацыю

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.