Дыксан Афааква
Дыксан Афааква (англ.: Dickson Afoakwa; нар. 26 красавіка 1998, Кумасі, Гана) — ганскі футбаліст, нападнік клуба «Асантэ Катока».
Нарадзіўся |
26 красавіка 1998[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Гана | ||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Асантэ Катока | ||||||||||||||||||
Нумар | 20 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьДа 2016 года выступаў у другім дывізіёне Ганы за клуб «Кумасі Карнерстон» з роднага горада Кумасі. У ліпені 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Дынама-Брэст»[2]. Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе, дзе стаў звычайна выхадзіць на замену. 10 верасня 2016 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром «Славіі» (4:1), а 21 верасня забіў пераможны гол у матчы Кубка Беларусі супраць «Нафтана» (2:1).
У лістападзе 2016 года праходзіў прагляд у моладзевай камандзе маскоўскага «Спартака», аднак у выніку вярнуўся ў Брэст[3]. У ліпені 2017 года на правах арэнды перайшоў у «Гомель»[4]. Спачатку выступаў у стартавым складзе гомельскай каманды, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5].
У студзені 2018 года разам з брэсцкай камандай адправіўся на першы турэцкі збор, але на другі збор ужо не трапіў і стаў шукаць новую каманду. Неўзабаве адправіўся на прагляд у «Александрыю», у лютым «Дынама» абвясціла аб гадавой арэндзе футбаліста, аднак хутка ўкраінскі клуб абверг інфармацыю аб арэндзе[6]. У выніку ў красавіку 2018 года быў заяўлены за «Дынама» ў чэмпіянат Беларусі, выступаў у асноўным за дубль, правёў за галоўную каманду толькі 15 хвілін на полі. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клуб[7] і неўзабаве перайшоў у славенскі клуб «Трыглаў»[8]. Пакінуў «Трыглаў» у лютым 2019 года.
У ліпені 2019 года далучыўся да паўднёваафрыканскага клуба «Стэленбос», гуляў там да канца года. У кастрычніку 2021 года ўладкаваўся ў ганскім клубе «Асантэ Катока».
Дасягненні
правіць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Зноскі
- ↑ Dickson Afoakwa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Афоаква не подошел московскому "Спартаку"
- ↑ Футбол. Диксон Афоаква, прежде выступавший за брестское "Динамо", стал игроком "Гомеля"
- ↑ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ↑ Футбол. "Александрия" опровергла информацию об аренде Афоаквы, хотя сайт брестского "Динамо" сообщил о переходе(недаступная спасылка)
- ↑ Брестское "Динамо" рассталось с Афоаквой
- ↑ Экс-нападающий брестского «Динамо» Афоаква перешел в словенский «Триглав»