Джаэл Фамее
Джаэл Фамее (англ.: Joel Fameyeh; нар. 14 мая 1997, Кумасі, Гана) — ганскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Рубін» з Казані.
Нарадзіўся |
14 мая 1997[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 20 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
У 2015 годзе выступаў у другім дывізіёне Ганы за клуб «Асоква Дэпартыва» з роднага горада Кумасі. У пачатку 2016 года правы на іграка набыў іншы ганскі клуб «Ва Ол Старз», пазней Джаэл праходзіў прагляд у французскіх клубах «Рэн» і «Бастыя», але не падышоў.
У сакавіку 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Белшына»[2]. У першым жа матчы за новы клуб (у Кубку Беларусі супраць «Нафтана») адзначыўся голам (1:1), аднак у адказным матчы быў выдалены, а каманда саступіла 1:3. Пазней здолеў замацавацца ў аснове бабруйчан. У ліпені 2016 года перайшоў у іншы беларускі клуб — брэсцкае «Дынама»[3], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. Усяго ў сезоне 2016 забіў 10 галоў у чэмпіянаце Беларусі, стаўшы пятым бамбардзірам турніру.
У студзені 2017 года «Дынама» выкупіла права на Фамее ў клуба «Ва Ол Старз» і падпісала з нападнікам трохгадовы кантракт[4]. У першай палове 2017 года трывала гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, хоць часам застаўваўся на лаўцы запасных. Добра пачаў сезон 2019, калі ў 10 матчах чэмпіянату Беларусі адзначыўся пяццю галамі.
У ліпені 2019 года перайшоў у расійскі клуб «Арэнбург»[5]. У сезоне 2019/20 гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля працягваў гуляць за каманду ў ФНЛ.
У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[6].
Міжнародная кар’ераПравіць
18 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы (складзенай з ігракоў мясцовага чэмпіянату) у матчы супраць Кот-д’Івуара, у якім забіў два галы і прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 2:1.
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2018, 2019
Зноскі
- ↑ Joel Fameyeh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Белшина" подписала контракт с 18-летним нападающим из Ганы
- ↑ Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Брестское "Динамо" выкупило права на Фамейе
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о переходе Фамейе в "Оренбург"
- ↑ Фамейе стал одноклубником Лисаковича