ФК Рэн

французскі футбольны клуб

«Рэн» (фр.: Stade Rennais Football Club) — французскі футбольны клуб з горада Рэн. Клуб быў заснаваны ў 1901 годзе. Трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на ​​стадыёне «Раазон Парк», які размяшчаецца ў межах горада. Уладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Франсуа Піно.

Рэн
Поўная назва Stade Rennais Football Club
Заснаваны 1901
Горад Рэн, Францыя
Стадыён Раазон Парк
Умяшчальнасць: 29 778
Уладальнік Groupe Artémis[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб з’яўляецца адным з самых вядомых футбольных клубаў у рэгіёне Брэтань, разам з іншым брэтонскім клубам «Нант». Матчы паміж клубамі лічыцца лакальным дэрбі і мае назва дэрбі Брэтані. «Рэн» з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў першага дывізіёна французскага футбола, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага французскага футбольнага першынства. Найлепшым вынікам каманды з’яўляецца трэцяе месца, якога клуб дасягнуў у сезоне 2019/20.

Гісторыя правіць

1901—1945 правіць

 
Гульцы «Рэна» ў 1904 годзе

Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 года групай студэнтаў універсітэта Рэна. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям з іншага футбольнага клуба Рэна з лікам 0:6. У 1902 годзе клуб увайшоў у склад Звяза атлетычных спартыўных клубаў (фр.: Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сезоне каманда стала пераможцам турніру. 4 мая 1904 года дзве каманды з Рэна аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам уэйлзца Грыфіта, які быў гуляючым трэнерам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадах.

У перыяд з 1915 па 1922 гады клуб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клуб выйшаў у фінал Кубка Францыі.

У 1932 годзе клуб увайшоў у лік дваццаці клубаў, якія прынялі ўдзел у першым сезоне французскай прафесійнай футбольнай лігі. У першым сезоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а яго форвард Уолтэр Кайзер стаў найлепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых поспехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сітуацыя ў клубе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафесійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны і таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца з дзевяці ўдзельнікаў.

1945—1990 правіць

У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала найлепшым вынікам у гісторыі клуба. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сезоне 1964/65. У тым жа сезоне клуб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 года адбыўся дэбют клуба ў еўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў пражскай «Дукле». У 1970 годзе клуб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сезоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале з лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным іграком клуба, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Луі Кардэн. У 1975 годзе клуб вылецеў у другой дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клуб зноў дабраўся да паўфінала кубка краіны, дзе саступіў «Марселю».

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Гацье Гаён 1993
3   Аб Адрыен Труфер 2001
5   Аб Арцюр Тэатэ 2000
6   ПА Азор Матусіва 1998
7   Нап Мартэн Тэр’е 1997
8   ПА Баптыст Сантамарыя 1995
9   Нап Арно Калімуэндо 2002
10   Нап Амін Гуіры 2000
11   ПА Людавік Блас 1997
14   ПА Бенжамен Бурыжо (капітан) 1994
15   Аб Крыстафер Ву 2001
16   Аб Жанюэль Беласян 2005
Паз. Імя Нар.
17   Аб Гела Дуэ 2002
23   Аб Вармэ Амары 2000
28   ПА Энца Ле Фэ 2000
30   Бр Стыў Манданда 1985
32   ПА Фабіян Рыдэр 2002
33   ПА Дэзірэ Дуэ 2005
34   Нап Ібрагім Салах 2001
36   Аб Аліду Сейду 2000
39   Нап Маціс Ламбурд 2006
40   Бр Жафрэ Лембэ 1988
43   Аб Абубакар Нагіда 2005
99   Нап Бертуг Йылдырым 2002

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць