Іван Яфімавіч Ляцяга
Іван Ляцяга (27 верасня 1945, г. Мінск — 24 жніўня 2022, Беларусь) — беларускі футбаліст і трэнер. Майстар спорту СССР (1967).
Нарадзіўся |
27 верасня 1945 |
|||
---|---|---|---|---|
Памёр |
24 жніўня 2022 (76 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 170 см | |||
Пазіцыя | нападаючы | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнай школы ДСШ-5 г. Мінск
У 1964—1965 гадах выступаў у чэмпіянаце СССР сярод камандаў першай групы класа «А» за дубль мінскага «Дынама». Перайшоў у «Нёман» вясной 1966 года, які ўзначальваў у той час старшы трэнер Уладзіслаў Радзішэўскі. Выступаў за гродзенскі клуб на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ад іншых беларускіх і ўкраінскіх клубаў, форвард заставаўся верны гарадзенскай футбольнай камандзе на працягу ўсіх 8 гадоў — да канца сваёй гульнявой кар’еры. Усяго ў каляндарных гульнях першынства СССР ён правёў за «Нёман» 249 гульняў, у якіх вызначыўся 62 разы[1].
Зноскі
- ↑ Памёр адзін з лепшых нападнікаў «Нёмана» Іван Ляцяга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2023. Праверана 3 мая 2023.