Арцём Уладзіміравіч Рахманаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Рахманаў)

Арцём Рахманаў (нар. 10 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Футбол
Арцём Рахманаў
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Рахманаў
Нарадзіўся 10 ліпеня 1990(1990-07-10)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Мінск 50 (0)
2007—2008   Беларусь Мінск-2 27 (4)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 31 (0)
2014 Беларусь Нёман (Гродна) 12 (0)
2015 Эстонія Левадыя (Талін) 31 (5)
2016—2017 Малдова Мілсамі (Архей) 27 (4)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 7 (0)
2018 Польшча Ракаў (Чэнстахова) 12 (1)
2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 12 (0)
2019 Швецыя АФК Эскільстуна 5 (1)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 11 (0)
2020—2021 Беларусь Рух (Брэст) 48 (4)
2022 Казахстан Астана 13 (0)
2024— Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (1)
2021 Беларусь Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», а з 2008 года праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, не здолеў стаць трывалым іграком асновы.

У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У складзе гродзенскай каманды апынуўся на лаўцы запасных. У маі 2014 года ў сувязі з траўмай асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў яго месца ў аснове. Пасля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казахстанскі «Табол» на некаторы час стаў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Эстоніі — талінскай «Левадыяй»[6]. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у казастанскім «Іртышы», але не падышоў[7]. У сакавіку, пакінуўшы «Левадыю», падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[8]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года з-за траўмы страціў месца ў складзе. У маі 2017 года, незадоўга да заканчэння сезона, разарваў кантракт з малдаўскім клубам[9].

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[10]. Аднак, ужо ў верасні таго ж года пасля прыходу ў каманду новага трэнерскага штаба пакінуў «Чарнаморац»[11].

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з клубам другога дывізіёна Польшчы «Ракаў»[12]. Улетку таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў польскі клуб[13] і ў ліпені вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Іслачы»[14]. У складзе «Іслачы» стаў іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Іслач», перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[15]. У ліпені 2019 года разарваў кантракт са шведскім клубам і стаў трэніравацца з «Іслаччу»[16]. Неўзабаве зноў афіцыйна стаў іграком прысталічнага клуба[17] і вярнуў месца асноўнага абаронцы.

У студзені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2021 быў капітанам каманды. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[19] і неўзабаве стаў іграком «Астаны»[20], якой дапамог стаць чэмпіянам Казахстана. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Астаной»[21].

У 2023 годзе заставаўся без клуба, выступаў у медыяфутболе. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[22].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д3 Мінск-2   13 2
2008 (1) Д3 Мінск-2   14 2
2008 (2) Д2 Мінск   4 0
2009 Д1 Мінск   10 0
2010 Д1 Мінск   9 0
2011 Д1 Мінск   14 0
2012 Д1 Мінск   13 0
2013 Д1 Славія   31 0
2014 Д1 Нёман   12 0
2015 Д1 Левадыя   31 5
2015/16 (2) Д1 Мілсамі   10 2
2016/17 Д1 Мілсамі   17 2
2017/18 (1) Д1 Чарнаморац   7 0
2017/18 (2) Д2 Ракаў   12 1
2018 (2) Д1 Іслач   12 0
2019 (1) Д1 АФК Эскільстуна   5 1
2019 (2) Д1 Іслач   11 0
2020 Д1 Рух   25 2
2021 Д1 Рух   23 2
2022 Д1 Астана   13 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[23].

Крыніцы правіць

  1. Artem Rakhmanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artsyom Rakhmanaw // FBref.com
  3. Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017.
  4. Рахманов перешел в «Неман» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (25 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017.
  5. Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками (руск.). football.by (10 кастрычніка 2014). Праверана 24 студзеня 2024.
  6. Артем Рахманов заключил контракт с чемпионом Эстонии (руск.). football.by (18 лютага 2015). Праверана 24 студзеня 2024.
  7. Рахманов не подошел "Иртышу" (руск.). football.by (28 студзеня 2016). Праверана 24 студзеня 2024.
  8. Артем Рахманов подписал контракт с молдавским "Милсами" (руск.). football.by (4 сакавіка 2016). Праверана 24 студзеня 2024.
  9. Белорусский защитник Рахманов расторг контракт с «Милсами» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Артем Рахманов стал игроком одесского "Черноморца" (руск.). football.by (12 ліпеня 2017). Праверана 24 студзеня 2024.
  11. "Черноморец" Дулуба расстался с Рахмановым (руск.). football.by (6 верасня 2017). Праверана 24 студзеня 2024.
  12. Артем Рахманов подписал контракт с польским клубом "Ракув" (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  13. Артем Рахманов покинул "Ракув" (руск.). football.by (1 ліпеня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  14. Рахманов стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  15. Артем Рахманов продолжит карьеру в Швеции (руск.). football.by (25 студзеня 2019). Праверана 24 студзеня 2024.
  16. Рахманов расторг контракт с АФК "Эксильстуна" (руск.). football.by (2 ліпеня 2019). Праверана 24 студзеня 2024.
  17. Рахманов подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (13 ліпеня 2019). Праверана 24 студзеня 2024.
  18. Рахманов - первый новичок "Руха" (руск.). football.by (22 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2024.
  19. Рахманов и Бакай покинули "Рух" (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  20. Артем Рахманов нашел работу в Казахстане (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  21. "Астана" объявила о расторжении контракта с Рахмановым (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  22. Артем Рахманов подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (24 студзеня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  23. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 24 студзеня 2024.

Спасылкі правіць