Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Любан Црэпуля
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасня 1993(1993-09-02)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Рост 178 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Босніі і Герцагавіны Сараева
Нумар 21
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2003 — 2010 Сцяг Харватыі Сегеста (Сісак)
2010 — 2011 Сцяг Харватыі Лакаматыва (Заграб)
2011 — 2012 Сцяг Харватыі Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера*
2009 — 2010 Сцяг Харватыі Сегеста (Сісак) 16 (0)
2012 — 2013 Сцяг Харватыі Хрвацкі Драгаволяц 28 (1)
2013 — 2015 Сцяг Харватыі Славен Бялупа 79 (2)
2016 — 2017 Сцяг Бельгіі Мехелен 4 (0)
2017   Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 19 (2)
2018 — Сцяг Босніі і Герцагавіны Сараева
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Харватыі Харватыя (да 20) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 снежня 2017.

Любан Црэпуля (харв.: Ljuban Crepulja; нар. 2 верасня 1993, Чапліна) — харвацкі футбаліст, паўабаронца баснійскага клуба «Сараева».

Змест

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у клубе «Сегеста» з горада Сісак, у складзе якога ў 16-гадовым узросце дэбютаваў у другім харвацкім дывізіёне. У 2010—2012 гадах выступаў за моладзевыя каманды заграбскіх «Лакаматывы» і «Дынама». У сезоне 2012/13 выступаў за «Хрвацкі Драгаволяц», якому дапамог выйсці ў элітны дывізіён, але сам перайшоў у клуб «Славен Бялупа», дзе замацаваўся ў аснове.

У пачатку 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў шатландскім «Сэлтыку», аднак у выніку апынуўся ў складзе бельгійскага «Мехелена». Замацавацца ў складзе, аднак, не здолеў, за год правёўшы толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце Бельгіі. У лютым 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Шахцёр» з Салігорска[2]. Спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы, у другой палове сезону 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Мехелен»[3].

У лютым 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з баснійскім клубам «Сараева»[4].

Міжнародная кар’ераПравіць

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць