ФК Лакаматыва Заграб
«Лакаматыва» (харв.: Nogometni klub Lokomotiva Zagreb) — харвацкі футбольны клуб з горада Заграб. Заснаваны 1 мая 1914 года. Свае матчы праводзіць на стадыёне «Краньчавічава».
Лакаматыва Заграб | ||||
![]() | ||||
Поўная назва | харв.: Nogometni klub Lokomotiva Zagreb | |||
---|---|---|---|---|
Мянушкі | харв.: Lokosi («Лакаматывы») | |||
Заснаваны | 1 мая 1914 | |||
Горад | Заграб, Харватыя | |||
Стадыён |
Краньчавічава, Заграб Умяшчальнасць: 8 850 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Першая ліга | |||
2018/19 | 6 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
ГісторыяПравіць
Клуб быў заснаваны ў 1914 годзе і ад пачатку свайго існавання знаходзіўся ў цені гарадскіх грандаў: «Граджанскі», ХАШК і «Канкордыі». Найбольш паспяховым этапам гісторыі можна лічыць пасляваенныя гады, калі каманда на працягу васьмі сезонаў з 1947 да 1955 года гуляла ў першай лізе Югаславіі. Найлепшы вынік за гісторыю югаслаўскіх чэмпіянатаў — трэцяе месца, пасля «Хайдука» і «Црвены Звезды», у 1952 годзе. У 1957 годзе «Лакаматыва» зноў пакінула элітны дывізіён і да распаду СФРЮ на найвышэйшым узроўні не выступала.
У часы фармавання незалежнага харвацкага футбола гульцы «Лакаматывы» ўдзельнічалі ў розыгрышах ніжэйшых ліг, пераважна трэцяй. Пасля вылету ў чацвёртую лігу ў 2006 годзе каманда стала фарм-клубам сталічнага «Дынама». Падобнае супрацоўніцтва станоўча адбілася на выступах нядаўняга аўтсайдэра, сезон 2009/10 футбалісты пачалі ўжо ў першай лізе. Каб адпавядаць патрабаванням турніру, каманда стала праводзіць хатнія матчы на арэне «Дынама» — «Максімір». У сезоне 2012/13 «Лакаматыва» атрымала першыя медалі ў гісторыі. За некалькі тураў да канца клуб датэрмінова забяспечыў сябе срэбранымі медалямі.
ДасягненніПравіць
ЮгаславіяПравіць
- Чэмпіянат Югаславіі:
- 3-е месца (1): 1952
ХарватыяПравіць
- Чэмпіянат Харватыі:
- 2-е месца (1): 2012/13
- Кубак Харватыі:
- Фіналіст (1): 2012/13
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (харв.)